У рамках праекта “Гартаючы кнігу Слонімшчыны” у філіяле “Дзіцячая раённая бібліятэка” прайшоў інфармацыйны час “Звёздный скульптор”. На мерапрыемства былі запрошаны чытачы бібліятэкі. Гэты час быў прысвечаны скульптару, ганароваму грамадзяніну г. Слоніма, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР, народнаму мастаку Беларусі, ганароваму акадэміку міжнароднай акадэміі навук Еўразіі – Івану Якімавічу Міско. 22 лютага яму споўнілася 90 гадоў. Нарадзіўся таленавіты скульптар у в. Чамяры Слонімскага раёна. Дзеці адправіліся ў завочнае падарожжа па музею-майстэрні нашага земляка, які знаходзіцца ў Мінску. Яны пазнаёміліся з работамі першаадкрывальніка тэмы космасу, пад чулымі рукамі якога нараджаліся скульптурныя партрэты касманаўтаў, вядомых дзеячаў навукі, спорту, культуры, звычайных людзей. Таксама ўбачылі скульптурныя кампазіцыі, мемарыяльныя дошкі, надмагільныя помнікі, медалі і г.д. Падзівіліся на дзеры, спісаныя подпісамі людзей , якія наведвалі музей. Дудак Ксюша прачытала верш Ігара Бурсевіча “Скульптару І. Я. Міско”. Дзеці з задавальненнем правялі час, для іх ён быў цікавым і пазнавальным.

Загадчык філіяла “Дзіцячая раённая бібліятэка” Т. А. Сявец.

Поделиться
Перейти к содержимому