Старшыня Слонімскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Кацярына Янаўна Руткоўская ўзнагароджана прафсаюзным Знакам Пашаны.
Узнагароду Кацярыне Янаўне ўручыў старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Барыс Мікалаевіч Казялкоў. Павіншаваў К.Я. Руткоўскую са значнай падзеяй і намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Леанід Вацлававіч Адамоніс.
Госці падзякавалі Кацярыне Янаўне за плённую працу, адзначылі яе ўклад у пашырэнне прафсаюзнага актыву, пажадалі далейшага плённага развіцця.
Падчас працы на пасадзе старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў за апошнія 2 гады Кацярына Янаўна спрыяла ўтварэнню больш як 20 прафсаюзных арганізацый у недзяржаўным сектары эканомікі. Сёння на Слонімшчыне больш за 130 калектыўных дагавораў, заключаных у арганізацыях, у якіх дзейнічаюць пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі. А гэта – дадатковыя льготы, гарантыі і кампенсацыі працоўным. Наяўнасць калектыўнага дагавора дазваляе ў поўнай меры рэалізаваць усе нормы Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, найперш за ўсё маючыя адсылкі да калектыўнага дагавора.
Алена ЛЫНЬКО.