“Сёння пагаворым з вамі пра ВІЧ/СНІД”, – прагучалі словы настаўніка ў чакан­ні рэакцыі на аб’яўленую тэму класнай гадзіны. “Ну, колькі можна гаварыць пра адно і тое ж”, – пачулі­ся адзінкавыя незадаваль­ненні…

Кожны з нас думае, што яго гэта не датычыцца. Але тым не менш не проста так ВІЧ/СНІД называюць “Чу­мой XXI стагоддзя”. У апошнія гады распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі сярод падлеткаў і моладзі набыло характар эпідэміі. Захворванне ўсё яшчэ заста­ецца невылечным, не створана вак­цына. Выпадкова выяўленая хвароба прыводзіць да ўнутранага непаразу­мення, адзіноцтва, трагедыі чалавека.

Асноўнай задачай прафілактычнай работы ў школе застаецца распаўсюд­жванне інфармацыі па праблеме ВІЧ/ СНІД сярод навучэнцаў і іх бацькоў шляхам правядзення інтэрактыўных заняткаў, акцый, конкурсаў малюнкаў дэманстрацыі відэаролікаў і прэзента­цый, стварэння інфармацыйных стэн­даў, буклетаў і памятак.

“Вы ведаеце, што захворванне ВІЧ/ СНІД і наркотыкі цесна ўзаемазвязаны. Наркаманія – адзін са шляхоў, які “да­памагае” чалавеку патрапіць у ціскі жу­даснай хваробы. Мне хочацца пачуць вашыя выказванні і разважанні аднос­на гэтай праблемы і аформіць іх у вы­глядзе калектыўнага сачынення, сво­еасаблівага пазла, тэма якога наступ­ная “Будучыня без наркотыкаў. Якой я яе бачу?”

Хвіліна… Прабягаю вачыма па тва­рах, чытаю ў вачах маіх навучэнцаў за­думеннасць: з чаго пачаць, што сказа­ць, як сфармуліраваць правільна, а га­лоўнае, зразумела іншым падлеткам, маім аднагодкам…

Будучыня без наркотыкаў. Якой я яе бачу?

Жыццё даецца,

каб жыццё тварыць.

Не марнаваць, не нішчыць,

не бурыць, – Тварыць!

Анатоль Вярцінскі

Чалавек нараджаецца на свет, каб “жыццё тварыць”, інакш кажу­чы, рабіць дабро, быць спагадлівым, міласэрным, чалавечным у адносінах да родных яму людзей, дарагіх сэрцу сяброў, прыроды, а таксама ў адносі­нах да самога сябе. Да такой выс­новы чалавек прыходзіць ужо ў ста­лым узросце, калі большая частка жыцця пранеслася перад вачыма, не спыніўшыся нават падчас самых яр­кіх і эмацыянальных падзей.

А ў юнацтве, калі табе здаецца, што самае галоўнае яшчэ наперад­зе, што найбольш магутныя вяр­шыні здольны пакарыць толькі “ты”, не надаеш дастатковай увагі прапа­новам упершыню паспрабаваць вы­курыць цыгарку або ўжыць нарка­тычную дозу, зрабіць некалькі глыт­коў “моцнага напою”. Тое, якія пачуц­ці перажывае падлетак у дадзены мо­мант, можа паўплываць на яго выбар: цікаўнасць, бунтарства, сур’ёзныя ўнутраныя канфлікты, няўпэўненас­ць у сабе, імкненне выступіць супра­ць каштоўнасцей, навязаных бацька­мі або іншымі дарослымі.

Як жа неабходна змяніць будучы­ню людзей, каб яны ніколі не патра­пілі ў наркатычны палон? Пытанне складанае, прымушае задумацца… Узгадваецца адна з мноства жыццё­вых гісторый.

Калі Сяргей быў яшчэ маленькі, яго бацькі разышліся. І з таго часу маці, аслепленая крыўдай, катэгарычна за­бараніла яму бачыцца з бацькам і яго роднымі. Стаўшы прыладай у бара­цьбе бацькоў – барацьбе, дзе не бы­вае пераможцаў, – хлопчык навучыў­ся пераступаць цераз забароны, пад­манваць, хлусіць. Наркотыкі для яго сталі формай выражэння пратэсту супраць бацькоўскіх канфліктаў, пус­ціўшы “дур” па венах, ён адыходзіў у свет ілюзій, дзе з задавальненнем уз­гадваў сябе маленькага ў бацькоўскіх абдымках.

Канешне, у глыбіні душы кожны з нас асуджае паводзіны дарослых у гэтай жыццёвай сітуацыі, таму што разумее, якія перажыванні раздзіралі на часткі душу галоўнага героя, як хацелася яму даказаць бацькам, што яны абодва неабходны, што немагчы­ма выгадаваць шчаслівага чалавека ў сям’і, дзе пануюць недавер і нянавіс­ць. Але ў той жа момант зразумела, што будучыню падлеткаў, якія збіліся са шляху, могуць змяніць стымул, падтрымка блізкіх людзей і такія свет­лыя пачуцці, як любоў, даб­рыня, міласэрнасць, спагад­лівасць. Калі ў сям’і пануе ка­ханне, узаемапаразуменне, цеплыня, то дзеці заўсёды будуць упэўнены ў сваіх сілах і на прапанову аднагодкаў прыняць наркотыкі здолею­ць адказаць цвёрда: “Я лічу, што наркотыкі – гэта вель­мі дрэнная звычка. Паспраба­ваўшы ўжыць наркатычную дозу, я магу ўласнымі рукамі перат­варыць сваё жыццё ў замкнёнае ко­ла, зруйнаваць свае будучыя жыццё­выя перспектывы. Залежнасць ад на­ркотыкаў можа прывесці мяне да зла­чынства, здзяйснення крадзяжоў і за­бойстваў ні ў чым не павінных людзей. Калі я вырашу паспрабаваць наркоты­кі, то ў хуткім часе мая імунная сіст­эма аслабне, я буду часта хварэць. А самае галоўнае, выбіраючы падарож­жа ў свет ілюзій, я выбіраю смерць!”

Цікавае і яркае параўнанне тра­пілася на вочы падчас прагляду адной са школьных сценгазет: жаба – жы­вёла, у якой кроў заўсёды халодная. Яна здольна прыстасавацца да тэм­пературы навакольнага асяроддзя. Калі яе кінуць у кіпячую ваду, яна вы­скачыць. Калі ж пакласці яе ў цёплую ваду і паступова награваць, давод­зячы да кіпення, яна зварыцца, будзе імкнуцца стаць той жа тэмперату­ры. Так і чалавек: ён прыходзіць да на­ркотыкаў паступова, але з цягам ча­су, зразумеўшы сваю памылку, ужо не можа яе выправіць. І каб не прыйсці да такога фіналу, неабходна проста на хвіліну спыніць свой бег па жыццёвай дарозе і зрабіць свой выбар. Галоўнае, не рабіць памылак, з вынікамі якіх паз­ней не хопіць сіл справіцца.

Будучыня без наркотыкаў і ВІЧ-ін­фекцыі падаруе мне і маім сябрам маг­чымасць атрымаць выдатную адука­цыю і выбраць прафесіі, пра якія ма­рым з самага дзяцінства, перажыць і адчуць незабыўнае пачуццё першага кахання, вывучыць некалькі замежных моў, удзельнічаць у разнастайных кон­курсах, пісаць вершы, наведаць экза­тычныя краіны, пазнаёміцца з нацы­янальнымі культурамі іншых народаў свету, пражыць гэтае імгненне паміж мінулым і будучым так, каб пакінуць свой след на цудоўнай зямлі.

“Якія ж малайцы! – думаю. – Зразумелі правільна, не падвялі. Спадзяюся, што ўсе жыццёвыя выпра­баванні мае дарагія вучні прайдуць з годнасцю, а наперадзе іх чакае толькі самае лепшае!”

Наталля КУЛЯШОВА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна”

Поделиться
Перейти к содержимому