У аўторак у памяшканні Слонімскага драматычнага тэатра адбылася традыцыйная жнівеньская раённая нарада педагагічных работнікаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Мечыслававіч Таргонскі, намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэса Вацлаваўна Юшкевіч, начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Вітальеўна Асмалоўская. Таксама на нараду былі запрошаны ветэраны Слонімскага раённага савета ветэранаў педагагічнай працы, кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і педагагічныя работнікі сістэмы адукацыі Слонімскага раёна.
У фае тэарта для ўдзельнікаў педагагічнай нарады была арганізавана выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці педагогаў і выхаванцаў ДУА “Слонімскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, а таксама выстава кветкавых кампазіцый “Колеры маёй Радзімы”.
Першымі гасцей віталі навучэнцы СШ № 3. Затым адбылося прадстаўленне маладых спецыялістаў, якія ў гэтым годзе ўпершыню прыйдуць у школы Слонімшчыны ў якасці настаўнікаў. Са словамі прывітання да сваіх маладых калег звярнулася настаўнік гімназіі № 1 Святлана Андрэеўна Буй.
Павіншаваў педагогаў з надыходзячым новым навучальным годам і старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Алег Мечыслававіч Таргонскі. Ён уручыў Ганаровую грамату абласнога Савета дэпутатаў педагогу дадатковай адукацыі Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлане Мікалаеўне Навумік і ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў дырэктару вучэбна-педагагічнага комплексу Партызанаўскі яслі-сад Вацлаву Іванавічу Акулевічу і загадчыку яслей-сада № 3 Ірыне Антонаўне Войтка.
Аб выніках работы ўпраўлення адукацыі і падведамных устаноў за 2018-2019 навучальны год і аб задачах на 2019-2020 навучальны год гасцей нарады праінфармавала намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Людміла Валер’еўна Семяненка.
Загадчык Слонімскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святлана Віктараўна Валько рассказала педагагічнаму актыву Слонімшчыны аб рабоце па папулярызацыі беларускай мовы і пашырэнні сферы яе выкарыстання, пошуку праблем і рашэнняў.
Дырэктар навучальна-педагагічнага комплексу “Сялявіцкі яслі-сад –базавая школа” Ірына Рыгораўна Мароз выступіла з дакладам на тэму аб выхаванні любові да малой радзімы як сродка фарміравання ў навучэнцаў патрыятычных пачуццяў і развіцця духоўнасці.
З віншаваннямі і прывітаннямі перад педагогамі, якія сабраліся на жнівеньскую нараду, таксама выступіла і намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэса Вацлаваўна Юшкевіч.
Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана дырэктар СШ № 9 Людміла Мікалаеўна Рубец. Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана намеснік дырэктара СШ № 8 Ірына Тадэвушаўна Васілеўская.
Для гасцей мерапрыемства педагічнымі і вучнёўскімі калектывамі СШ №№ 2 і 8 была падрыхтавана канцэртная праграма, прысвечаная Дню ведаў.
Алена ЛЫНЬКО.