І пайшлі яны, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях
(Лк 2, 16)

Шаноўныя спадары і спадарыні,
людзі добрай волі!
З нагоды свята Божага Нараджэння звяртаюся да вас са словамі калядных віншаванняў.
Святочныя дні Божага Нараджэння з’яўляюцца для ўсіх нас радаснай магчымасцю яшчэ раз паглыбіцца ў таямніцу прыходу ў гэты свет Божага Сына, перажыць асаблівую атмасферу сустрэчы з Нованароджаным Хрыстом, Яго Найсвяцейшай Маці і Святым Юзафам, а таксама з усімі тымі, хто вітаў на зямлі Слова, якое сталася Целам (гл. Ян 1, 14).
Сёлетняе свята Божага Нарадждэння ў нашым раёне мы перажываем у духу падрыхтоўкі да радаснага юбілею – 250-й гадавіны касцёла Святога Андрэя ў г. Слоніме, які будзем адзначаць 10 мая 2025 года.
Схіляючыся перад таямніцай Божага Нараджэння, жадаю ўсім вам непаўторнай цеплыні сямейнай атмасферы калядных святаў. Няхай Нованароджаны Збавіцель свету напоўніць кожны дом і кожнае сэрца верай, надзеяй і любоўю. Жадаю моцнага духоўнага і фізічнага здароўя, Божай апекі ва ўсіх справах, спакойных, благаслаўлёных калядных святаў і шчаслівага Новага Года.
Пробашч парафіі Св. Андрэя

Юрый Катовіч.

Поделиться
Перейти к содержимому