«Абвяшчаю вам вялiкую радасць: нарадзiўся сёння Збавіцель, якiм ёсць Хрыстос Пан» (Лк 2, 10-11) 

Умілаваныя браты і сёстры! 

У чарговы раз нашы  сэрцы скіраваны да падзей Бэтлеемскай ночы, калі Божае святло прыйшло на зямлю, несучы з сабой Божую праўду i невычарпальны зарад духоўнага аднаўлення, каб развеяць цемру людскога сэрца. Для нас i дзеля нашага збаўлення Бог прыняў чалавечае цела, каб вызваліць нас з няволі граху, каб мы нанава «ад Бога нарадзіліся» (Ян 1, 13), сталіся братамі Яго Сына і Яго ўсыноўленымі дзецьмі. Няхай урачыстасць Божага Нараджэння ажывiць у нашых сэрцах агонь веры, каб мы маглi жыць у яго бляску i цяпле, маглi асвятляць i саграваць iм iншых. Хай Божая дабрыня, якая з’явілася ў Езусе Хрысце, Уцелаўлёным Слове, умацуе ва ўсіх веру, надзею і любоў і дасць суцяшэнне тым, хто яго патрабуе. Святочнай радасці ў Пану Богу, Ягонага супакою і ласкі жадаем усім вам на святы Божага Нараджэння і на надыходзячы Новы 2022 год. Няхай ён стане паўнатой часу, калі Езус нараджацца ў нас сваёю ласкай, а таксама стане часам нашай плённай дзейнасці на хвалу Пана і для нашага збаўлення. Радасцi, шчасця, благаслаўлення Божага Дзiцяцi ўсiм вам.

Пробашч парафіі Святога Андрэя а. Юрый КАТОВІЧ

Поделиться
Перейти к содержимому