На літаратурную гадзіну “Ходзіць добры дзед па свеце”, прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння Міколы Чарняўскага, у філіял “Міжэвіцкая сельская бібліятэка завіталі вучні 2 і 3 класаў ДУА “Міжэвіцкая сярэдняя школа”.

Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з жыццёвым шляхам паэта. Была падрыхтавана кніжная выстава. Менавіта дзіцячая тэма стала асноўнай у творчасці Міколы Чарняўскага.
Вучні чыталі вершы. Самымі актыўнымі былі Даша Нагель, Дзіма Лабар, Ліза Хекала, Арцём Утлік, Лера Дзянішчык, Аліна Ляшэвіч і іншыя.

Раіса Крывіцкая

Поделиться
Перейти к содержимому