Усе таленты Гродзенскай вобласці, здаецца, сабраліся сёння ў старажытным Слоніме.

У сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства – прайшлі выстава-продаж твораў мастакоў Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз мастакоў” і выстава работ мастакоў Слонімшчыны “Арт-Слонім”, прадставілі свае творы і вучні дзіцячых школ мастацтваў Слонімскага раёна.

_MG_5061.JPG
_MG_5063.JPG
_MG_5064.JPG

Саламяныя кошыкі, хлебніцы і лапцікі на ўдачу ад Тамары Федаровіч, вырабы з бісеру ад Наталіяны Мішкеевай са Шчучына, выдатныя творы з дрэва ад слонімскага разьбяра Васіля Грабуна, сувенірныя манеты ад яшчэ аднаго мясцовага майстра, каваля Максіма Зашчука – гэта толькі малая часцінка сённяшняй багатай экспазіцыі твораў рамеснікаў Слонімскага раёна і Гродзеншчыны. Наведвальнікі выставы маглі не толькі паглядзець на выкананыя ў розных тэхніках шэдэўры і набыць іх, але і паспрабаваць праявіць свой талент: многія майстры і расказвалі пра свае вырабы, і ахвотна прапанавалі жадаючым самім зрабіць нешта падобнае.

_MG_5083.JPG

–  Сёння я прапаную кожнаму сланімчаніну і госцю свята самастойна вырабіць манету з рознай сімволікай – для таго, каб гэты дзень запомніўся не толькі шматлікімі канцэртамі і выставамі, адкрыццём помніка Льву Сапегу, але і тым, што чалавек унёс часцінку сваёй душы ў гэту святочную атмасферу, – сказаў Максім Зашчук.

А з якім сувенірам паедзеце дадому вы?

_MG_5068.JPG
_MG_5078.JPG

Поделиться
Перейти к содержимому