Адзіны дзень інфармавання “ШАГ” пашырае веды навучэнцаў аб палітычных і сацыяльна-эканамічных падзеях у нашай краіне, развівае ўменне аналізаваць інфармацыю педагогаў і запрошаных гасцей адносна сацыяльных з’яў і працэсаў і весці дыскусію па праблемах развіцця сучаснага грамадства.
28 лістапада ў ДУА “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна” прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам”, афіцыйнай госцяй якога стала галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце з кадрамі КСУП “Дружба-Агра” Якімец Алена Мікалаеўна.
Засяродзіўшы ўвагу на красавіцкім Пасланні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, Алена Мікалаеўна абазначыла асноўныя дасягненні суверэннай Беларусі ў цэлым і Слонімшчыны ў прыватнасці за апошнія 28 гадоў. Разам з навучэнцамі 8-9 класаў госця акунулася ў віртуальны працэс стварэння Парка высокіх тэхналогій у Мінску і ГЭС на Гродзеншчыне, атмасферу маштабнага пераўтварэння Мінскага чыгуначнага вакзала і Нацыянальнага тэатра оперы і балета.
Напрыканцы сустрэчы Алена Мікалаеўна пажадала навучэнцам заставацца актыўнымі і ініцыятыўнымі ўдзельнікамі разнастайных конкурсаў і сацыяльных праектаў, стаць у будучым паспяховымі і запатрабаванымі спецыялістамі, якія прынясуць роднай краіне масу цікавых ідэй і прапаноў.
Аўтар нататкі – Куляшова Наталля Аляксееўна, педагог, які выконвае функцыянальныя абавязкі класнага кіраўніка 9 класа