Паважаныя жыхары Слонімшчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём вызвалення Слоніма ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
80 гадоў таму, 10 ліпеня 1944 года, была перагорнута самая страшная і крывавая старонка гісторыі Слонімшчыны, і над раёнам заззяла светлае мірнае неба. Але і сёння водгаласы тых трагічных гадоў не даюць нам права забыцца, якім коштам, мільёнамі колькіх чалавечых жыццяў здабываўся мір.
Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны, працаўнікі тылу, за той складаны, але адзіна правільны выбар, які вы зрабілі дзеля сваіх дзяцей і ўнукаў, за ратны і працоўны подзвіг, за тое, што і сёння сваім прыкладам мужнасці і самаадданасці ўдзельнічаеце ў патрыятычным і грамадзянскім выхаванні падрастаючага пакалення!
Жадаю ўсім жыхарам Слонімскага раёна моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, дастатку і дабрабыту ў сем’ях!
Валянцін СЕМЯНЯКА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь