17 верасня інфармацыйныя групы старшакласнікаў прайшлі па вуліцах аграгарадка і віншавалі жыхароў са святам, расказалі пра гісторыю яго ўзнікнення і ўручылі памятныя сувеніры.
Педагогі і вучні рыхтаваліся вельмі старанна: вывучалі гістарычныя звесткі, адпаведна ўпрыгожылі школу, складалі тэкст віншававання, малявалі малюнкі і плакаты, вучылі вершы, праглядвалі дакументальныя фільмы, заснаваныя на гістарычных падзеях.
На пазакласных мерапрыемствах сваімі рукамі былі выраблены сувеніры (сімвалічныя сэрдцы, календары, сцяжкі з элементамі дзяржаўнай сімволікі і інш.).
У рамках акцыі “Мы адзінае цэлае” школьнікі наведалі Міжэвіцкі сельскі выканаўчы камітэт, паштовае аддзяленне, дом культуры, дзіцячы яслі-сад, сельскую бібліятэку, магазін “Родны кут”. Вучні стараліся нікога не прапусціць, удзяліць кожнаму ўвагу.
Мы ведаем, што Радзіма ў нас адна, лёс краіны – агульны. Толькі аб’яднаўшы намаганні, мы зберажом мір і дабрабыт на роднай зямлі.
Вікторыя РЫБЯНКОВА, педагог-агранізатар дзяржаўнай установы адукацыі “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”