Раніцай у пятніцу, 20 снежня, у касцёл святога Андрэя быў дастаўлены Віфлеемскі агонь.

— Мы атрымалі агонь для таго, каб кожны з нас, узяўшы гэты агонь с месца нараджэння Езуса Хрыста, прынёс кавалачак цяпла ў дамы, да блізкіх, родных, – адзначыў пробашч парафіі св. Андрэя айцец Віталь.

Агонь міру пачаў сваё падарожжа па Беларусі з Гродна. Сёлетняя акцыя Віфлеемскага агню праходзіць пад дэвізам “Святло, якое мае моц”.

У чацвер, 19 снежня, агонь, які быў запалены ў базыліцы Нараджэння Пана ў Віфлееме, даставілі на беларуска-польскую мяжу польскія харцэры Беластока і прыгранічных аколіц. Ён быў урачыста перададзены ў кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне, а адтуль – па гарадах і мястэчках Беларусі.

Варта адзначыць, што слонімская дружына харцэрская «Зорнае неба» імя Міхала Казіміра Агінскага, якая функцыянуе пры касцёле святога Андрэя, таксама сустракала агонь на мяжы і прывезла яго ў Слонім.












Поделиться
Перейти к содержимому