Рэспубліканскі праект “ШАГ” прадоўжыў сваё шэсце ў Новадзявяткавіцкай СШ пад агульнай назвай “Маладосць – час выбару. Моладзь – за міласэрнасць”, акаймаванай лірычным напевам “Валанцёр – гэта ад сэрца”.

Госцем мерапрыемства стала Таццяна Віктараўна Несцяровіч, старшыня Слонімскай раённай арганізацыі “Беларускае Грамадства Чырвонага Крыжа”.

У ШАГу 1 “Мы даведваемся” навучэнцы ў форме “мазгавога штурму” разважалі над сэнсам слоў: міласэрнасць, валанцёр, валанцёрства. Інтэрактыўны фармат дазволіў удзельнікам мерапрыемства больш глыбока пазнаёміцца з накірункамі валанцёрства, а таксама актуалізаваў веды вучняў праз прыклады ўласнага ўдзелу ў валанцёрскім руху. У працэсе дыскусіі “Дапамагаючы другім – дапамагаеш і сабе” ўдзельнікі склалі своеасаблівую памятку “5 плюсаў: ключавыя навыкі, якія можна развіць пры ўдзеле ў валанцёрскіх праектах”.

ШАГ 2 меў фармат брыфінгу, падчас якога Таццяна Віктараўна пазнаёміла з дзейнасцю Слонімскай раённай арганізацыі “Беларускае Грамадства Чырвонага Крыжа”, а таксама данесла да ведама прысутных у якіх праектах і ініцыятывах удзельнічае арганізацыя; наколькі важна падтрымліваць тых, хто ў гэтым мае патрэбу; як можна стаць валанцёрам.

ШАГ 3 “Мы дзейнічаем” прайшоў у форме рэфлексіі “Сэрца валанцёра – з маленькіх сардэчак дабравольцаў”, падчас якой Таццянай Віктараўнай было прапанавана наладзіць у школе работу валанцёрскага атрада пад эгідай Чырвонага Крыжа. Прапанова ўспрынялася станоўчымі намерамі ўдзельнікам мерапрыемства.

Вольга Блізнюк, педагог, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 8 класа Новадзявяткавіцкай СШ

Поделиться
Перейти к содержимому