У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшло адкрытае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Спадчына» у рамках раённага агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”.
Падчас мерапрыемства была прадстаўлена фальклорная праграма “Вясновы цыкл абрадавых святаў”.


“У традыцыйным светапоглядзе чалавек і прырода – непадзельныя, рэлігійныя святы і абрадавыя дзеянні з дахрысціянскіх часоў – пераплецены. Жыццё і дабрабыт нашых продкаў залежылі ад прыродных стыхій і магчымасці вырошчваць ураджай. Каб забяспечыць хуткі пераход ад холаду да цяпла і дапамагчы зямлі вызваліцца ад уплыву зімы, існаваў цэлы комплекс абрадаў і рытуалаў. Вясну чакалі, сустракалі, гукалі, каб прыйшла яна з цяплом, добрым надвор’ем і багатым ураджаем”, — адзначылі вядучыя сустрэчы.

Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі вясновыя святы, абрады і разам са спецыялістамі аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раённага цэнтра культуры правялі абрад “Гуканне вясны”.
Для удзельнікаў мерапрыемства таленавітая слонімская майстэрка Тамара Канстанцінаўна Федаровіч, носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”, правяла майстар-клас па саломапляценні птушак-вяснянак.

Поделиться
Перейти к содержимому