Ад старога да малога сабраліся на пляцоўцы непадалёку ад мясцовага Дома культуры. Гучыць музыка… Чуваць званочкі — і з’яўляюцца ўпрыгожаныя павозкі. Яны працягваюць шлях: аб’язджаюць аграгарадок, каб ён прадаўжаў жыць і квітнець. Гучаць пажаданні вядучых свята: каб перашкоды абыходзілі бокам, каб жывёла сытая расла, а ураджай быў багатым. І не менш важнае: каб насельнікі аграгарадка былі здаровымі, бадзёрымі, вясёлымі, як гэтае свята… 

Яшчэ давялося пачуць і пра тое, «што сварыцца ніколі нельга, а ў свята асабліва, бо конь слухацца не будзе і хадзіць будзе супраць баразны». Сапраўды, людзі кажуць, што конь — разумная жывёла, не любіць злосных і задзірыстых, а вясёлых, бадзёрых, спартыўных. 

IMG_0277-1-530x353.jpg 

Чаму б і не дагадзіць жывёле? На пляцоўцы мужчыны мераліся сілай — перацягвалі канат. Жанчыны і дзеці хваляваліся за іх па-свойму: некаторыя нават стараліся дапамагчы. У спрыце вырашылі сябе праверыць Дзмітрый Жарнак і Міхаіл Башко, якія ўзнімалі гіры шмат разоў. 

IMG_0317-530x353.jpg 

Завітаў на свята і цэлы табар цыганаў. Яны не толькі весяліліся, але і прадказвалі лёс яго ўдзельнікам. А сапраўды, чаму б не паверыць, калі яны угадвалі твае мары-летуценні і сцвярджалі, што яны абавязкова збудуцца. На тое яно і свята Улассе, каб танцаваць і весяліцца колькі ёсць духу. З’яўляецца і Мядзведзь, які таксама скача і абдымае ўдзельнікаў свята. Людзі выходзяць у круг і весяляцца ад душы… 

Выбраць лепшую павозку так і не ўдалося — усе аказаліся дастойныя прызоў. Не забыліся адзначыць і пекара «падкоўкаў» Таццяну Хіневіч, чые залатыя рукі стварылі сапраўды смачную здобу. 

Свята атрымалася. Нягледзячы на мароз, яго ўдзельнікі весяліліся, а ўзняць настрой ім дапамагалі выканаўцы добрых песен. Шмат мелодый прагучала і ад гасцей свята — удзельнікаў народнага тэатра «Студыя гульні «Прымакі» з г. Дзятлава. Яны шчодра дарылі свой талент гаспадарам і гасцям лукскай зямлі, «каб памаладзелі душой, і гэты дзень запомніўся надоўга». 

IMG_0287-530x353.jpg 

Мне пашанцавала на свяце сустрэцца з ветэранам працы, былым дырэктарам Лукскага Дома культуры Галінай Хіневіч, якая 38 гадоў аддала любімай справе. У тыя гады праводзілася шмат цікавых мерапрыемстваў («Провады Зімы», «Гуканне Вясны», «Купалле» і іншыя). Шмат дзе даводзілася выступаць, удзельнікі былі творчымі і натхнёнымі, дарылі людзям радасць. 

Ветэран працы з задавальненнем успомніла іх, а гэта: Ала Дзем’яновіч, Вера Донь, Галіна Ваўчок, Алена Анікая, Валянціна Ваўчок, Ніна Буглак, Марыя Бучацкая. «Гэта быў наш касцяк», — запэўніла Галіна Хіневіч. 

Што ж, традыцыі жывуць і прадаўжаюцца. 

IMG_0370-530x353.jpgIMG_0386-530x353.jpgIMG_0276-530x377.jpgIMG_0283-530x353.jpgIMG_0250-1-530x353.jpg

 
“Полымя”
Поделиться
Перейти к содержимому