Уладзімір Ліхадзедаў працягвае пошукі страчанага: чарговая кніга – пра Беларусь шматнацыянальную. Яе прэзентавалі ў Гродне

Напярэдадні Дня горада ў Гродне, які шмат гадоў прымае заключныя мерапрыемствы Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, прэзентавалі ўнікальнае выданне – альбом “Шматнацыянальная Беларусь. Дакрануцца душой, адчуць сэрцам”. Яе аўтар – вядомы гісторык і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў.

0W1A4162.JPG

Гэта трыццатая кніга серыі “У пошуках страчанага”. Усяго ўжо пабачылі свет 33 выданні. Але гэта – асаблівае. Распавядае яно не пра асобны горад ці мястэчка, а пра Беларусь увогуле і адну з найхарактэрнейшых для нашай краіны рыс – яе шматнацыянальнасць і шматканфесійнасць. Атрымаўся свайго роду каламбур: у серыі “У пошуках страчанага” – нестрачаная каштоўнасць.

0W1A4097.JPG

– У Беларусі пражываюць больш як 140 нацыянальнасцей, усе жывуць ў міры і згодзе. Сёння мы гэта асабліва цэнім і як ніколі разумеем значнасць. Вельмі хочацца, каб людзі Беларусі цанілі гэты мір, бераглі яго і рабілі ўсё магчымае, каб ён заўсёды панаваў у нашых сем’ях, гарадах, краіне, – адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лискович. – Кніга вяртае нас на стагоддзе назад і паказвае, што і ў той час людзі жылі ў міры і згодзе: займаліся рамяством, дапамагалі адзін аднаму, шчыра працавалі. Мы павінны працягваць мірныя традыцыі. У той жа час мы бачым, што нам ёсць чым ганарыцца – мы рухаемся наперад, развіваемся.

0W1A4023.JPG
0W1A4050.JPG
0W1A4107.JPG

У аснове альбома – больш як чатыры сотні паштовак і фотаздымкаў канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя з прыватнай калекцыі аўтара. Многія друкуюцца ўпершыню. Дарэчы, як кажа Уладзімір Ліхадзедаў, ён мае самую вялікую ў свеце калекцыю паштовак і фотаздымкаў па гісторыі Беларусі таго перыяду – больш як 30 тысяч. Збірае іх калекцыянер вось ужо 45 гадоў.

0W1A4093.JPG

– “Шматнацыянальная Беларусь”, я лічу, – адна з лепшых маіх кніг. Атрымалася сабраць унікальны матэрыял, многія фота існуюць у адзіным экзэмпляры, – адзначыў гісторык. – Наша краіна насамрэч шматнацыянальная. У першай частцы паказаны людзі, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Гэта, акрамя беларусаў, рускія, палякі, яўрэі, літоўцы, латышы, а таксама французы, немцы, нават кітайцы, карэйцы. Другая частка – як пацверджанне таму, што прадстаўнікі розных нацыянальнасцей жылі ў згодзе. Там чытач знойдзе фотаздымкі гарадоў і мястэчак, на якіх яскрава бачна, што на адной плошчы побач маглі быць цэрквы з касцёламі, лютаранскія кірхі з сінагогамі і мячэцямі. Людзі жылі ў міры і знаходзілі ўзаемаразуменне.

Кнігу ўжо высока ацанілі не толькі першыя чытачы, але і вопытныя выдаўцы з розных краін: на міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі дзяржаў – удзельніц СНД” “Шматнацыянальная Беларусь” стала лепшай у намінацыі “Дыялог культур”.
0W1A4016.JPG
0W1A4020.JPG

Сама прэзентацыя прайшла ў знакавым для Гродна месцы – культурным цэнтры “Фестывальны”, які стаў пляцоўкай для дыялогу і прэзентацыі розных культур. Прысутнічалі на ёй у тым ліку прадстаўнікі і кіраўнікі розных нацыянальных аб’яднанняў, што існуюць на Гродзеншчыне: палякаў, яўрэяў, грузінаў, рускіх, літоўцаў і многіх іншых. Госці бралі слова і не хавалі эмоцый:

0W1A4129.JPG

– Беларусь для мяне стала другой радзімай. І я хачу, каб тут быў мір, – адзначыў старшыня гродзенскага грамадскага аб’яднання грузінаў Элгуджа Манія, працягваючы думку, што ярка адлюстравана ў новай кнізе: Беларусь заўсёды была адкрыта для прадстаўнікоў іншых народаў, стагоддзямі тут жылі побач людзі розных канфесій. Менавіта так павінна быць і надалей.

0W1A4125.JPG
Што тычыцца кніжнай серыі “У пошуках страчанага”, Гродзеншчына прадстаўлена даволі багата: менш як за два гады ўжо пабачылі свет выданні пра Гродна, Слонім, Навагрудак, Ліду, Смаргонь. У планах – выдаць кнігі, які пакажуць мінулае і іншых гарадоў Прынёмання. Уладзімір Ліхадзедаў распавёў, што працуе над альбомам пра Свіслач і Белавежскую пушчу. Неўзабаве чытачы змогуць зазірнуць у гісторыю гэтага краю.
Нельга не сказаць і пра двухтомнік Уладзіміра Ліхадзедава, што пабачыў свет да VІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі і прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Першы том знаёміць з беларускімі гарадамі: іх даваенным жыццём, лёсам у гады ліхалецця і аднаўленнем у другой палове мінулага стагоддзя. Другі том распавядае пра блакадны Ленінград. Двухтомнік выйшаў у Выдавецкім доме “Звязда”.
0W1A4058.JPG
0W1A4021.JPG

rgazeta.by

Поделиться
Перейти к содержимому