Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенню ХХVI Дня беларускага пісьменства ў Слоніме зацвердзіў талісман свята. Ім стала ільвяня.
Таксама агульны слоган рэспубліканскага мерапрыемства будзе гучаць як “ЛІТАРАльна наша свята”. Дарэчы, слова “ЛІТАРА” ўвойдзе ў склад назвы шматлікіх тэматычных пляцовак урачыстасці: “ЛІТАРАльна наша мова”, “ЛІТАРАльна нашы песні”, “ЛІТАРАльна наша мастацтва” і г.д.