14 снежня веруючыя маліліся за бласлаўлёных сясцер-непакалянак Марту Валоўскую и Еву Наішэўскую, манахінь з Кангрэгацыі Сясцёр Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны дапамагалі яўрэям, партызанам, хворым. За што і былі 19 снежня 1942 года   расстраляны нямецкімі захопнікамі разам з сотнямі мірных жыхароў на Пятралевіцкай гары.

Пачалося  мерапрыемства ў касцёле Прасвятой Дзевы Марыі ў Альбярціне з ўспамінаў пра жыцце сясцёр-непакалянак, якое манахіні ахвяравалі Богу і людзям.

Святую імшу ўдзячнасці Богу за дар блаславёных сясцер Марты і Евы правеў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пад час імшы былі асвечаны іконы і ўнесены мошчы манахінь.

Пасля імшы святары і веруючыя паехалі на Пятралевічскую гару, дзе працягнулі малітву каля помніка на месцы захавання бласлаўлёных сясцёр-непакалянак.













 

Поделиться
Перейти к содержимому