6 снежня каталікі адзначылі Дзень Святога Мікалая.
У слонімскім касцёле святога Андрэя з гэтай нагоды адбылося святочнае набажэнства.У гэты дзень у касцёле было шмат дзяцей.
У каталіцкай традыцыі Святы Мікалай лічыцца апекуном падарожных, дзяцей, дзяўчын на выданні, маракоў, рыбакоў, пекараў.
Пасля святой імшы ў слонімскі касцёл святога Андрэя завітаў Святы Мікалай. Ен павіншаваў усіх прысутных са святам. Асаблівая размова ў яго была з дзецьмі — ён цікавіўся, ці добра яны сябе паводзілі ў гэтым годзе, ці шмат добрых спраў зрабілі і гэдак далей. Пасля размовы Святы Мікалай раздаваў дзецям салодкія падарункі.