У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання XXVI Дня беларускага пісьменства ў Слоніме, на базе СДЮШАР № 2 адбылося ўрачыстае адкрыццё шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі. Яна прызначана для гульнёвых відаў спорту — гандбола, валейбола, баскетбола, міні-футболу. Акрамя таго, устаноўлены комплекс вулічных трэнажораў на 22 станка.

На адкрыцці прысутнічалі госці: Сергей Міхайлавіч Кавальчук, міністр спорту і турызму, Алег Яўстаф’евіч Андрэйчык, начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама,  Іван Рыгоравіч Ціхан, наш зямляк – беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён свету, сярэбраны прызёр Летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра, заслужаны майстар спорту Беларусі, знакамітыя выхаванцы СДЮШАР № 2 Аліна Світа, Вераніка Леанюк, Максім Крысько.
Як было адзначана падчас адкрыцця аб’екта, на абноўленай спартыўнай базе школы змогуць трэніравацца да 250 выхаванцаў адначасова.
Першым пратэставаў спартыўную пляцоўку міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

 

Таццяна ДЗЕНІСЮК

Поделиться
Перейти к содержимому