19 лютага ў Цэнтры культуры і адпачынку адбылося ўрачыстае мерапрыемства, дзе былі падведзены вынікі работы ва ўсіх сферах дзейнасці Слонімскага раёна за 2020 год.
У фае ўстановы культуры была арганізавана выстава, экспазіцыі якой адлюстроўвалі галоўныя дасягненні слонімцаў, расказвалі аб напрамках, па якіх развіваюцца прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, установы культуры, адукацыі і інш.
Прысутных вітаў старшыня райвыканкама Генадзь Баляслававіч Хоміч. У сваім выступленні ён адзначыў, што мінулы год быў няпростым, але прадуманыя ўзважаныя рашэнні, як у эканамічнай, так і ў бюджэтнай палітыцы, дазволілі без затрымак выплачваць заработную плату, падтрымліваць сацыяльную сферу раёна, выконваць сацыяльныя абавязкі перад насельніцтвам.
“Работа органаў улады ў 2020 годзе была накіравана на прыняцце неабходных мер па павелічэнню збора даходаў, эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, аптымізацыю структуры расходаў. У выніку ў параўнанні з 2019 годам было дасягнута павелічэнне даходнай часткі кансалідаванага бюджэту на 7,3 млн. руб, у тым ліку ўласныя даходы склалі больш за 52%, – сказаў кіраўнік раёна”.
Генадь Баляслававіч агучыў асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, падробна спыніўся на дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў і выніках работы ў галіне сельскай гаспадаркі:
“У сацыяльна-эканамічным развіцці раёна вялікая роля належыць прамысловым прадпрыемствам, якія ажыццяўляюць экспартна-, імпартныя аперацыі з 42 краінамі, пры гэтым прадукцыя была экспартавана ў 28 краін свету. Па выніках года дзесяццю прадпрыемствамі дасягнуты рост аб’ёмаў вытворчасці.
Для аграрнага сектара раёна мінулы год быў выніковым па многім паказчыкам. І гэты факт не можа не радаваць. Павялічаны паказчыкі па вытворчасці прадукцыі жывелагадоўлі і амаль усе – у раслінаводстве.
У мінулым годзе на 16,8 % павялічылася вытворчасць малака, на 18,3 % вырошчванне буйнай рагатай жывёлы, на 17,1 % вытворчасть зернавых культур”.
Старшыня райвыканкама ў выступленні яскрава праілюстраваў, што кожная сфера – эканоміка, сельская гаспадарка, будаўніцтва, адукацыя, ахова здароўя і г.д. – развіваецца і мае дасягненні, якімі можна ганарыцца. Генадь Баляслававіч выказаў падзяку ўсім працаўнікам Слонімшчыны і пажадаў новых поспехаў.
Асабліва прыемнай часткай мерапрыемства стала ўшанаванне пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у працы і сацыяльна-культурным развіцці ў 2020 годзе.
Па выніках спаборніцтва лепшымі з лепшых сталі:
сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў прамысловасці – працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі мясакамбінат”; працоўны калектыў Гродзенскага абласнога ўнітарнага паліграфічнага прадпрыемства “Слонімская друкарня”;
сярод працоўных калектываў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і лесагаспадарчых устаноў – працоўны калектыў Слонімскага раённага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Пераможац”;
сярод працоўных калектываў будаўнічага комплексу, мелiярацыйных сiстэм i жыллёва-камунальнай гаспадаркі – працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі водаканал”;
сярод працоўных калектываў абслугоўваючага сектара эканомікі – працоўны калектыў Слонімскага гандлёвага адкрытага акцыянернага таварыства “Світанак”.
сярод устаноў сацыяльнай сферы пераможцамі прызнаны: Партызанаўскі фельчарска-акушэрскі пункт установы аховы здароўя “Слонімская цэнтральная раённая бальніца” (ахова здароўя); дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Слоніма” (адукацыя); дзяржаўная ўстанова адукацыі “Жыровіцкая дзіцячая школа мастацтваў” (культура).
сярод сельсаветаў лепшым названы Азярніцкі сельсавет.
Вызначаны пераможцы сярод працоўных калектываў вытворчых падраздзяленняў.
Сярод вытворчых участкаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – працоўны калектыў вытворчай брыгады ў раслінаводстве № 1 камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Імя Суворава”;
Сярод малочнатаварных фермаў – працоўны калектыў малочнатаварнай фермы “Паўлава” сельскагаспадарчага ўнiтарнага прадпрыемства «АграПаўлава»;
Сярод фермаў, комплексаў па вытворчасці ялавічыны – працоўны калектыў комплекса “Усход” адкрытага акцыянернага таварыства “Сянькоўшчына”;
Сярод будаўнічых брыгад – працоўны калектыў будаўнічай брыгады філіяла “Дарожна-будаўнiчае ўпраўленне № 65” адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнiчы трэст № 6”;
Сярод прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання – працоўны калектыў магазіна “Родны кут” аграгарадка Дзераўная Слонімскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;
Сярод вытворчых падраздзяленняў Слонімскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і адкрытага акцыянернага таварыства «Слонімскі водаканал» – працоўны калектыў прадпрыемства ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак Слонімскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Сярод прадпрыемстваў малога бізнесу пераможцам спаборніцтваў стала таварыства з абмежаванай адказнасцю “ДЭКСЭН”.
Вызначаны пераможцы сярод працаўнікоў раёна за званне “Лепшы па прафесіі”:
сярод кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання:
Сіняк Алена Міхайлаўна, дырэктар Слонімскага гандлёвага адкрытага акцыянернага таварыства “Світанак”;
Пяцько Ганна Іосіфаўна, старшыня Азярніцкага сельскага выканаўчага камітэта;
сярод спецыялістаў сельскай гаспадаркі – Хасанава Іна Мікалаеўна, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Драпава”;
сярод механізатараў сельскай гаспадаркі – Калодка Уладзімір Уладзіміравіч, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Дружба-Агра”;
сярод аператараў машыннага даення кароў – Галабурда Алена Мікалаеўна, аператар машыннага даення сельскагаспадарчага ўнiтарнага прадпрыемства «АграПаўлава»;
сярод аператараў па дарошчванні буйной рагатай жывёлы – Шацінская Вольга Міхайлаўна, жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства “Сянькоўшчына”;
сярод аператараў па адкорму буйной рагатай жывёлы – Шапавалаў Анатолій Сяргеевіч, жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства “Сянькоўшчына”;
сярод аператараў па догляду свіней – Ляшэвіч Юрый Мікалаевіч, заатэхнік філіяла замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Белдан”;
сярод работнікаў птушкагадоўчай гаспадаркі – Скок Валянціна Аляксееўна, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм аддзялення “Слонім” філіяла “Скідзельская птушкафабрыка” адкрытага акцыянернага таварыства “Агракамбінат “Скідзельскі”;
сярод работнікаў прадпрыемстваў сувязі – Ламан Мікалай Арсеньевіч, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлеком”;
сярод работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
Бялоцкая Таццяна Анатольеўна, майстр дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Слонімскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Жабрун Уладзімір Міхайлавіч, слесар-рамонтнік адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі водаканал”;
сярод работнікаў прадпрыемстваў электра-, энерга-, газазабеспячэння – Вісаітаў Сяргей Сельмурзаевіч, слесар па абслугоўванню і рамонту газавыкарыстоўваючага абсталявання філіяла “Слонімскае вытворчае ўпраўленне” вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”;
сярод работнікаў прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку – Янушка Алег Ігаравіч, ветэрынарны ўрач-артапед дзяржаўнай установы “Слонімская раённая ветэрынарная станцыя”;
сярод вадзіцеляў аўтатранспартных прадпрыемстваў – Беладзед Віктар Іванавіч, вадзіцель аўтамабіля філіяла “Аўтобусны парк № 3 г. Слонім” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднааблаўтатранс”;
сярод будаўнікоў – Бяляўскі Дзмітрый Мікалаевіч, машыніст катка самаходнага філіяла “Дарожна-будаўнiчае ўпраўленне № 65” адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнiчы трэст № 6”;
сярод работнікаў прадпрыемстваў гандлю – Лойка Алена Аляксандраўна, начальнік гандлёвага аддзела Слонімскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;
сярод работнікаў прамысловых прадпрыемстваў:
Ціханава Раіса Паўлаўна, машыніст рэзальных машын Гродзенскага абласнога ўнітарнага паліграфічнага прадпрыемства “Слонімская друкарня”;
Каліноўская Наталія Уладзіміраўна, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі мясакамбінат”;
Гаўрыльчык Іван Уладзіміравіч, паяльшчык цэха вытворчасці кардона адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”;
Хвяскевіч Андрэй Антонавіч, столяр зборачнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Слонiммэбля”;
сярод служачых праваахоўных органаў – Палхоўскі Аляксандр Лявонцьевіч, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню аддзела ўнутраных спраў Слонімскага раённага выканаўчага камітэта;
сярод служачых раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Узброеных Сіл – Рашчынскі Мікалай Анатольевіч, намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце – начальнік аддзялення ідэалагічнай работы 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады;
сярод работнікаў сферы адукацыі – Логвінава Ірына Фёдараўна, метадыст дзяржаўнай установы адукацыі “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;
сярод работнікаў медыцынскіх устаноў – Антончык Святлана Іосіфаўна, урач агульнай практыкі (загадчык) Сянькоўшчынскай амбулаторыі ўстановы аховы здароўя “Слонімская цэнтральная раённая бальніца”;
сярод работнікаў сферы культуры – Наваленка Аляксандр Вітальевіч, кіраўнік народнага вакальнага ансамбля “Рябинушка” дзяржаўнай установы культуры “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”;
сярод работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва – Санюта Алена Міхайлаўна, сацыяльнагы работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна”;
сярод спартсменаў, спартыўных трэнераў – Дзямідзік Сяргей Іосіфавіч, дырэктар дзяржаўнай установы “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 3 г. Слоніма”.
Пераможцы спаборніцтва занесены на раённую Дошку гонару.
Вольга КУР’ЯН, Таццяна ДЗЯНІСЮК.