Багацце і гонар Беларусі гэта не толькі рэкі і азёры, але і сінявокі лён. Чацвёртага жніўня ў аграгарадку Міжэвічы адбылося прыгожае свята “Блакіт нябесаў”, якое стала ўжо традыцыйным.

На прыклубнай тэрыторыі філіяла “Міжэвіцкі цэнтр культуры” праславіць “паўночны шоўк” і людзей, якія яго вырошчваюць і апрацоўваюць, сабраліся мясцовыя жыхары і госці з суседніх вёсак.

Адкрыла мерапрыемства галоўны спецыяліст аддзела культуры Слонімскага райвыканкама Наталля Канстанцінаўна Рыжак. З прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнулася старшыня Міжэвіцкага сельвыканкама Таісія Андрэеўна Жыткевіч. На свята таксама завіталі прадстаўнікі Слонімскага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства “Дварэцкі льнозавод”.

Для ўдзельнікаў ўрачыстасці былі арганізаваны выстава-продаж вырабаў народных умельцаў. Прысутныя з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах і віктарынах, майстар-класах майстроў-умельцаў Слонімскага раённага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў. Цікавым і карысным было “знаёмства” з беларускімі традыцыямі, якія звязаны з ільном, культурай і апрацоўкай, народнай творчасцю. Для самых маленькіх удзельнікаў свята працавалі атракцыёны, гандлёвыя кропкі прапаноўвалі попкрн і салодкую вату і разнастойныя цацкі. Праграма свята ўключала і песні, і танцы, і выставы, і дэгустацыю страў, прыгатаваных на аснове льну. Пераможцам тэматычных конкурсаў былі ўручаны падарункі.

Яркую святочную праграму, а таксама дэманстрацыю адзення з ільну, падрыхтавалі для ўдзельнікаў свята артысты калектыву аматарскай творчасці Міжэвіцкага ЦК. З прыгожымі канцэртнымі нумарамі на свята завіталі госці – народны ансамбль народнай песні “Жывіца”.
Свята прайшло ўрачыста і пакінула прыемные ўражанні.

 

 

 

 









































Поделиться
Перейти к содержимому