У бібліятэк Гродзеншчыны – пяць дыпломаў на рэспубліканскім конкурсе

Сімвалічна, што цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» заўсёды праходзіць у Дзень беларускага пісьменства. Гэты конкурс штогод ладзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

biblioteki3_big.JPG
biblioteki1_big.JPG

Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская павіншавала ўсіх пераможцаў конкурсу, які сёлета праходзіць у 27 раз.

– За доўгія гады свайго існавання гэты конкурс не губляе сваёй актуальнасці, –падкрэсліла Наталля Карчэўская. – Пра гэта сведчыць тая вялікая колькасць работ, якія штогод прадстаўляюцца на суд журы. Сёлета ў конкурсе прымалі ўдзел 38 публічных бібліятэк. Мы разглядалі работы ў чатырох намінацыях. Прыйшлося вельмі складана, таму што ўсе работы змястоўныя і добра аформленыя. І гэта сведчыць пра тое, што бібліятэка сапраўды з’яўляецца цэнтрам духоўнай культуры. Шчыра дзякую слонімскай зямлі за гасціннасць, а ўсім работнікам бібліятэк – за талент і прафесіяналізм.


biblioteki4_big.JPG
biblioteki7_big.JPG

Бібліятэкі Гродзеншчыны атрымалі пяць дыпломаў і дзве заахвочвальныя прэміі.

У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» дыплом першай ступені атрымала сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка Дзяржаўнай установы культуры «Ашмянская раённая бібліятэка». Дыплом другой ступені ў гэтай жа намінацыі быў уручаны бібліятэцы-філіялу №3 Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна”.

biblioteki8_big.JPG

Дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі “За пошукавую і даследчую работу” была адзначана Дзяржаўная ўстанова культуры “Астравецкая раённая бібліятэка”.

Дыплом другой ступені ў намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” атрымала Раклевіцкая сельская бібліятэка – цэнтр традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”, а трэцяй ступені – Іўеўская дзіцячая бібліятэка – філіял дзяржаўнай установы культуры “Іўеўская раённая бібліятэка”.

biblioteki10_big.JPG

Традыцыйна ў Дзень беларускага пісьменства адбываецца перадача кніг бібліятэцы і іншым установам у рамках рэспубліканскай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”. На гэты раз намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Васільеўна Кузьмініч перадала 150 выданняў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа, 105 выданняў атрымаў Слонімскі медыцынскі каледж і 100 выданняў папоўняць фонд бібліятэкі СШ №3 г. Слоніма.

Цудоўным падарункам для ўдзельнікаў урачыстасці сталі музычныя нумары ў выкананні беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.

Поделиться
Перейти к содержимому