30 червеня ў аграгарадку Сасноўка Новадзявяткавіцкага сельсавета прайшло свята пад назвай «Вёсачка мая”.
Як у зачараваным сне, прыгожа параскіданы вёсачкі па тэрыторыі Новадзявяткавіцкага сельсавета. І жывуць у гэтых вёсачках прыгожыя і працавітыя людзі, якія ўмеюць і старанна працаваць, і чалавека з дарогі прывеціць, і ў хату запрасіць, і гарбатай напаіць. Яны гонар і слава нашай зямлі Слонімскай.
На пляцоўцы перад Цэнтрам дасуга сабраліся жыхары і госці аграгарадка. Падзяліць радасць свята з вяскоўцамі прыехалі ўдзельнікі народнага вакальнага ансамбля “Славяначка”.
З прывітальным словам да жыхароў Сасноўкі звярнулася кіраўнік народнага ансамбля “Славяначка” Ала Баравік.
Артысты падарылі гледачам свае музычныя віншаванні.
Удзельнікі свята зышліся на тым, што вёска – гэта тое ядро, тая аснова, з якой пачынаецца першы крок у вялікае жыццё, першае слова, якое прыйшло ад маці, першая ўсмешка, акая не толькі сагравае, але і дорыць веру ў будучае.
На свяце шмат добрых слоў было сказана ў адрас працаўнікоў і перадавікоў СРУСП “Новадзявяткавічы”, якія жывуць у Сасноўцы.
Не засталіся без увагі і лепшыя сем’і, лепшыя дамы і падворкі.