Чацвер 25 лютага прадоўжыў штомесячную традыцыю правядзення адзінага дня інфармавання для навучэнцаў 8-11 класаў у Новадзявяткавіцкай сярэдняй школе пад агульнай назвай “ШАГ: Школа Актыўнага Грамадзяніна”. На гэты раз тэма гучала так – “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”.

Разважаючы над тым, чаму 2021 год аб’яўлены Годам народнага адзінства, вучні канстатавалі, што Беларусь заўсёды славілася традыцыямі добрых, паважлівых узаемаадносін, а таксама адносін паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, і гэта павінна застацца непарушным законам для ўсіх нас. Прыемным для дзяцей стаў факт, што Гродна стаў маладзёжнай сталіцай 2021 года. Старшакласнікі пазнаёміліся з шэрагам прапаноўваемых для моладзі мерапрыемстваў, конкурсаў у рамках рэспубліканскага плана па правядзенні Году народнага адзінства.

Актыўна і пазнавальна ў форме дыялога прайшло абмеркаванне пытанняў другога блока ШАГу – “Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучае”. Такую цікавасць гэтаму блоку надаў госць мерапрыемства, дэлегат УНС Блізнюк Дзмітрый Аляксандравіч. Госцю мерапрыемства давялося адказаць на шэраг самых розных пытанняў. Дзеці цікавіліся і складам удзельнікаў УНС, і галоўнымі дасягненнямі мінулай пяцігодкі, і ці разглядалася пытанне аб тэрмінах заканчэння пандэміі і т.д. Варта адзначыць, што старшакласнікі цалкам пагадзіліся, што ключавымі прыярытэтамі развіцця краіны павінны стаць шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр.

Падводзячы вынікі сустрэчы, прыемна было чуць ад вучняў наступныя выказванні: “Пачула многа цікавых і новых для сябе фактаў”, “Зразумеў, што слухаць варта многіх, вынік рабіць трэба самому”, “Спадабалася тое, што сустрэча прайшла ў простай, даступнай для нас, вучняў, форме. Гэта многае дало зразумець…”.

Вольга Блізнюк,

педагог, які выконвае функцыі

класнага кіраўніка 11 класа

Новадзявяткавіцкай СШ

 

Поделиться
Перейти к содержимому