На працягу тыдня музеяў гасцінна сустракаў сваіх наведвальнікаў гістарычны музей “Таямніцы мінулага”, які пачаў дзейнічаць у нашай установе адукацыі з 1 верасня. Вучні і выхаванцы дзіцяга сада прынялі актыўны ўдзел у цікавых і займальных мерапрыемствах.
Пачаўся тыдзень музеяў з аглядавых і тэматычных экскурсій па экспазіцыях музея. Падчас музейнага занятку “Сялянская хата дзівосамі багата” выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада пазнаёміліся з інтэр’ерам сялянскай хаты і разнастайнымі прадметамі хатняга ўжытку. Гэтыя рэчы у наш час прадстаўляюць вялікую каштоўнасць, бо яны могуць нас перанесці на многа гадоў назад і даць зразумець, як жылі людзі ў даўнія часы. Для многіх наведвальнікаў нашага музея аказалася цікавым – зазірнуць у мінулае свайго народа, адчуць яго дух і ўбачыць тыя прадметы, якімі карысталіся нашы продкі.
Наведвальнікі былі не толькі пасіўнымі слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі цікавай і пазнавальнай музейнай квэст-гульні, якая з’явілася заключным акордам святкавання тыдня музеяў. Каманды хлопчыкаў “Радзіміч” і дзяўчынак “Спадчына”, праходзячы ад тура да тура, даведваліся нешта новае і цікавае пра побыт беларусаў, узбагачаючыся духоўна.
Хочацца верыць, што кожны наведвальнік музея яшчэ раз упэўніўся ў тым, што беларусы – самабытны і таленавіты народ з непаўторнай культурнай спадчынай , якую мы павінны зберагчы.
Крачко Аксана Васільеўна, кіраўнік музея дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Сялявіцкі яслі-сад – базавая школа Слонімскага раёна”