У Рахавіцкай сярэдняй школе склалася добрая традыцыя: у другой палове студзеня кожнага навучальнага года праводзіць тыдзень матэматыкі, фізікі, інфарматыкі, прысвечаны Дню беларускай навукі.
Вось і сёлета навучэнцы ўстановы адукацыі з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемствах тыдня дакладных навук. Вучні 1-10 класаў набіралі каштоўныя балы ў “Матэматычным аукцыёне”, праяўлялі сваю вынаходлівасць і кемлівасць у “Турніры кемлівых”, веды і інтэлектуальныя здольнасці ў “Конкурсе эрудытаў” і віктарыне “Інфазнайка”. А незвычайныя фізічныя доследы паказалі, колькі цікавага і захапляльнага можна даведацца, калі шчыра вывучаць розныя навукі.
Створаныя карціны ў гульні “Танграм” і прыдуманыя навучэнцамі казкі аб прыгодах геаметрычных фігур у краіне “Цудоўная Геаметрыя” паказалі творчасць нашых вучняў і іх уменне працаваць разам.
Аўтар: Харытончык Галіна Уладзіміраўна, настаўнік матэматыкі і фізікі ДУА “Рахавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”