У вялікай зале Цэнтра культуры і адпачынку Слоніма 26 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Арганізатарам мерапрыемства сталі бібліятэкары Слонімшчыны. Дапамагалі ў правядзенні яскравага і незабыўнага свята – імянін кнігі – вучні і настаўнікі Слонімскай школы мастацтваў і пісьменнікі літаратурнага аб’яднання ім. А. Іверса.
У фае Цэнтра культуры і адпачынку была арганізавана выстава вышытых крыжыкам карцін В.П. Бондар.

Алена ЛЫНЬКО

Поделиться
Перейти к содержимому