Вельмі цікавыя мерапрыемствы падрыхтаваў філіял “Новадзявяткавіцкі цэнтр культуры “ да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
18 лістапада ў мясцовым цэнтры культуры амаль паўтары гадзіны ў адрас прысутных працаўнікоў гучалі віншаванні і песні ў выкананні Л. Бурынай, Н. Рыла,Т. Кавальчук, В. Несцер, Г.Гоган.
А ў вечары адбыўся агенчык. Тут можна было паслухаць знаёмых выканаўцаў з цэнтра культуры, паўдзельнчаць у гульнях, патанцаваць.
На наступны дзень,19 лістапада, жыхары аграгарадка Новадзявяткавічы і зноў прыйшлі на канцэрт. Дзеткі ў прыгожым убранні з ручнікамі ў руках пад музыку выйшлі на сцэну і прывіталі ўсіх прысутных. Затым намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і справам моладзі СРУСП “Новадзявяткавічы” М.А. Лукашэвіч павіншаваў усіх са святам, а таксама пачаставаў караваем.
Вельмі цікава выступалі ўдзельнікі эстраднага калектыву пры цэнтры культуры К. Праўдзік , Л. Міхайлоўская, М. Шпэтная, Ю.Крот, К. Крот.
Прысутныя засталіся ўдзячнымі мастацкаму кіраўніку Г.С. Гоган за цікава падрыхтаваны канцэрт.
Н. НАДУДЗІК, удзельніца калектыву аматарскай творчасці філіяла “Новадзявяткавіцкі цэнтар культуры”