2 чэрвеня на плошчы Леніна ў Слоніме праходзіла свята рамёстваў «З крыніц адвечных прыгажосці», арганізаванае раённым цэнтрам культуры, народнай творчасці і рамёстваў.

На мерапрыемства прыехалі таленавітыя майстры са Слонімшчыны і Мастоўшчыны — яны прынялі ўдзел у выстаўцы-продажы сваіх вырабаў.

Добры настрой удзельнікам і гасцям свята дарылі народныя калектывы «Славяначка» і «Жывіца».

Носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне» прывезлі абрадавы каравай, які можна было пакаштаваць і нават упрыгожыць.

Для дарослых і дзецей арганізавалі майстар-класы па традыцыйных рамёствах: саломапляценні, пісанцы, вышыўцы, лозапляценні, кераміцы, выцінанцы, вырабе абярэгавай лялькі, аплікацыі саломкай.

Усе майстры атрымалі дыпломы за ўдзел. Спадзяемся, што свята рамёстваў стане добрай традыцыяй у нашым горадзе.

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры

Поделиться
Перейти к содержимому