Дзіцячыя і дарослыя аматарскія аб’яднанні ДУК “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку” атрымалі ўзнагароды абласнога агляду-конкурсу “Свет захапленняў”.
Удзел у мерапрыемстве прынялі слонімскія аматарскія аб’яднанні – клуб для людзей сталага ўзросту “Надзея” (кіраўнік Алена Хіхол) і аматарскае аб’яднанне для дзяцей-інвалідаў “Кропелька шчасця”.
Па выніках агляду ў намінацыі “Лепшы дарослы грамадска-культурны клуб” Дыпломам I ступені адзначаны клуб “Надзея”. У намінацыі “Лепшы дзіцячы грамадска-культурны клуб” Дыпломам II ступені ўзнагароджана аматарскае аб’яднанне для дзяцей-інвалідаў “Кропелька шчасця”.
Спецыяльным Дыпломам за лепшую арганізацыю работы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі была адзначана ДУК “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”.

Поделиться
Перейти к содержимому