Exif_JPEG_420

Цікавай і змястоўнай атрымалася для вучняў 9-10 класаў Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы сустрэча з дэпутатам раённага Савета дэпутатаў Дзмітрыем Аляксандравічам Блізнюком у рамках правядзення адзінага дня інфармавання па тэме “Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі верасня”. Дэвіз мерапрыемства – “ШАГ”, што ў перакладзе абазначае “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.

Форма правядзення ўмоўна ўключае тры крокі. Падчас першага кроку “Мы даведваемся” вучні праз відэаролікі сеткі інтэрнэт пазнаёміліся з самымі важнымі падзеямі верасня: “Зроблена ў Беларусі. Прэзентацыя спецыяльных відаў зімняй тэхнікі, спартыўнага інвентара і музычных інструментаў” і “Аб выніках беларуска-расійскіх перамоў у Сочы”.

Другі крок “Мы разважаем” рэалізаваўся за кошт тэхналогіі “100 пытанняў даросламу: падзеі, факты, каментарыі”. На якія толькі пытанні не прыйшлося адказваць нашаму госцю? Шаснаццаць дапытлівых пар вачэй старшакласнікаў не давалі магчымасці пакінуць па-за ўвагай не толькі важныя падзеі краіны, але і асабістыя адносіны да іх дэпутата. Гучалі і пытанні наконт любімай музыкі Дзмітрыя Аляксандравіча, і яго адносін да спорту…

“Цікавай, новай і карыснай была для нас гэта сустрэча, – падзяліліся напрыканцы інфармацыйнай гадзіны дзесяцікласнікі сваімі ўражаннямі. – Гэта патрэбная для нас справа, бо мы, моладзь, павінны ісці ў нагу з часам, быць кампетэнтнымі ў розных сферах жыцця. Інакш – немагчыма, МЫ – будучае нашай краіны!”.

Святлана ХІНІЧ, класны кіраўнік 10 класа Новадзявяткавіцкай СШ.

Поделиться
Перейти к содержимому