Нядаўна ў Азярніцкай сельская бібліятэцы адбылася сустрэча жыхароў аграгарадка Азярніца з паэтам, літаратуразнаўцам, перакладчыкам і краязнаўцам С.М. Чыгрыным.
Сяргей Мікалаевіч распавядаў прысутным аб сваёй творчасці, падзяліўся ўспамінамі пра А. Лойку, А. Іверса, А. Сучка, затым прадставіў слонімскі літаратурны альманах “Паланэз”, у якім змешчаны творы нашых землякоў – пісьменніка Кандрата Лейкі, паэта Алеся Сучка, аўтара шэрагу краязнаўчых артыкулаў Міхаіла Шуляка. Упершыню надрукаваны ў альманаху вершы ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “Праменьчык”, якое дзейнічае пры бібліятэцы, Дар’і Раманінай. Падчас сустрэчы гучалі вершы паэта “Дождж”, “Разам з народам сваім застануся…”, “Кажыце сваяцтва, а не радство…”, а на выставе былі прадстаўлены кнігі аўтара, прысвечаныя роднай Слонімшчыне.

Падрыхтавала Марына ПРАКОФ’ЕВА
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі сустрэчы

Поделиться
Перейти к содержимому