10 лістапада ў Азярніцкай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча жыхароў аграгарадка Азярніца з паэтам, літаратуразнаўцам, перакладчыкам і краязнаўцам С. М. Чыгрыным. Сяргей Мікалаевіч распавеў прысутным аб сваей творчасці, падзяліўся ўспамінамі пра А. Лойку, А. Іверса, А. Сучка, затым прадставіў Слонімскі літаратурны альманах “Паланэз”, у якім змешчаны творы нашых землякоў- пісьменніка Кандрата Лейкі, паэта Алеся Сучка, аўтара шэрагу краязнаўчых артыкулаў Міхаіла Шуляка.