17 лістапада 2019 года В.М. Семяняка быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, 11 снежня 2019 года – старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, 23 кастрычніка 2020 года – старшынёй Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеі краін – удзельніц СНД па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання, быў неаднаразова пераабраны на гэтую пасаду.
В.М. Семяняка з’яўляецца кіраўніком рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Славацкай Рэспублікі, намеснікам кіраўніка рабочай групы па супрацоўніцтве з дзяржавамі Паўночнай Амерыкі (Канада і Злучаныя Штаты Амерыкі), уваходзіць у склад рабочых груп па супрацоўніцтве з Парламентамі Дзяржавы Ізраіль, Лiванскай Рэспублікі, Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.
Асноўным у рабоце дэпутата з’яўляецца зваротная сувязь з выбаршчыкамі. За 2023 год дэпутатам праведзена 61 сустрэча ў працоўных калектывах і з жыхарамі населеных пунктаў, якія размешчаны ў межах выбарчай акругі. Пытанні і прапановы, выказаныя ў ходзе такіх сустрэч, зафіксаваны і накіраваны для разгляду ў адпаведнасці з кампетэнцыяй.
На працягу года Валянцін Семяняка прыняў удзел у 12 пасяджэннях выканаўчых камітэтаў і сесіі раённага Савета дэпутатаў.
Праведзены 16 асабістых прыёмаў і 15 «прамых тэлефонных ліній», падчас якіх паступіла 100 зваротаў грамадзян, з іх: 15 – знаходзяцца на кантролі (у тым ліку 1 – за 2021 год, 2 – за 2022 год), 1 – на разглядзе. Усе звароты разглядаюцца ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны, заяўнікам накіроўваюцца адказы.
Некаторыя звароты тычыліся ўнясення змяненняў і дапаўненняў у заканадаўчыя акты. Усе прапановы накіраваны для разгляду ў адпаведныя камісіі Палаты прадстаўнікоў і профільныя міністэрствы.
Па выніках разгляду зваротаў грамадзян у 2023 годзе былі станоўча вырашаны наступныя пытанні: праведзена частковае добраўпарадкаванне дваравых тэрыторый і праезжай часткі дарогі вуліцы Чарняхоўскага ў г. Слонім, арганізаваны дадатковыя прыпынкі для паляпшэння транспартнага абслугоўвання в. Новая Стража, выкананы работы па замене 35 лямпаў вулічных ліхтароў, па апрацоўцы прысядзібных участкаў, па заладцы швоў жылога дома 6А на вул. Перамогі ў г.п. Зэльва, падсыпка пясчана-жвіровай сумессю гаспадарчага праезду ў в. Бародзічы, бягучы рамонт даху жылога дома ў аг. Сасноўка; аказана садзейнічанне ў падключэнні электраэнергіі, адноўлена асвятленне ў агульным праходзе падвала дома па перавулку Водаправодны ў Слоніме. З удзелам парламентарыя завершаны работы па рамонце дарогі Галынка – Вострава, устаноўцы тэхналагічнага абсталявання харчаблока ў ДУА «Галынкаўская сярэдняя школа»; выконваюцца работы па капітальным рамонце шматкватэрнага жылога дома па завулку Аптэчны ў Слоніме. Дэпутатам аказвалася садзейнічанне грамадзянам па выплаце ў поўным аб‘ёме запазычанасці па бальнічным лісце, накіраванні на лячэнне ў рэспубліканскія цэнтры і ў многіх іншых пытаннях.
Завершана будаўніцтва дзіцячага садка ў мікрараёне «Паўднёвы-Захад» у г. Слонім на 190 месцаў, якое было ўключана ў Інвестыцыйную праграму Гродзенскай вобласці пры падтрымцы В. Семянякі. Гэтае пытанне знаходзілася пад пільнай увагай парламентарыя, таму што было адным з пунктаў перадвыбарнай праграмы кандыдата ў дэпутаты.
Парламентарый прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці акругі: ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, мітынгах-рэквіемах памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і інш. Традыцыйна напярэдадні Новага года Валянцін Семяняка разам з прадстаўнікамі грамадскіх аб‘яднанняў у межах акцыі “Нашы дзеці” наведаў Рахавіцкую сярэднюю школу Слонімскага раёна і Князеўскую сярэднюю школу Зэльвенскага раёна, дом сямейнага тыпу і асобныя сем’і горада Слоніма, дзе ўручыў 103 салодкіх падарунка ад кандытарскай фабрыкі “Слодыч”. Таксама не засталася без увагі акцыя “Ад усёй душы”. Дэпутат наведаў аддзяленні кругласутачнага знаходжання інвалідаў у Новадзявяткавічах, дзе ўручыў наборы ручнікоў, і ў Мадзейках, куды ў якасці падарункаў прывёз швейную машынку і рэцыркулятар паветра.
Дэпутатам праводзіцца работа з моладдзю і вучнямі ўстаноў адукацыі, былі арганізаваны тры інфармацыйныя сустрэчы для прадстаўнікоў Саветаў працуючай моладзі Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў і вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 4 імя П.І. Батава г. Слоніма” з наведваннем Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкай бібліятэкі. В. Семяняка выступіў ініцыятарам адкрытых дыялогаў з маладымі спецыялістамі, навучэнцамі старэйшых класаў, ідэалагічным актывам і лідарамі грамадскіх аб‘яднанняў акругі на тэму: “Ключавыя моманты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу”.
У адпаведнасці з перадвыбарным абавязацельствам кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М. Семянякай перад прыняццем заканадаўчых актаў з мэтай вывучэння грамадскай думкі праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў для абмеркавання прапаноў па ўнясенні змяненняў законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый.
Штомесяц адбываюцца сустрэчы дэпутата з кіраўніцтвам раёнаў і ідэалагічным актывам. Мэта дадзеных мерапрыемстваў – выслухаць меркаванні розных слаёў нашага грамадства, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб‘яднанняў, правесці дыялог паміж уладай і насельніцтвам. Дзякуючы такім сустрэчам былі выпрацаваны аптымальныя шляхі па імплементацыі Канстытуцыі ў заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Дадзеная работа ў цяперашні час завершана.
З пачатку сваёй дзейнасці ў якасці дэпутата з мэтай выканання пунктаў перадвыбарнай праграмы па прыцягненню сродкаў міжнародных арганізацый для задавальнення сацыяльных запытаў жыхароў акругі і ўмацавання культурных і эканамічных сувязяў з памежнымі рэгіёнамі, В. Семяняка пачаў работу па фарміраванні ўмоў для сеткавага рэгіянальнага партнёрства пяці раёнаў Гродзенскай вобласці. Быў створаны Партнёрскі альянс, і сёння ўжо наладжана цеснае супрацоўніцтва альянсу з рэгіёнамі Ніжагародскай вобласці ў эканамічнай, аграрнай, адукацыйнай і культурнай сферах. У 2023 годзе дэпутат прыняў удзел у Форуме стратэгаў (г. Санкт-Пецярбург), дзе акрамя іншых пытанняў абмяркоўвалася Пілотная праграма супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
З 21 па 24 верасня 2023 года на тэрыторыі раёнаў партнёрскага альянсу адбыўся II З’езд малых гарадоў Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь і Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
У сферы заканадаўчай дзейнасці ў якасці старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце В.М. Семяняка прымаў удзел у падрыхтоўцы і ўнясенні на разгляд сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наступных законапраектаў:
“Аб змяненні Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь”;
“Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь”;
“Аб змяненні законаў па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання”.
Асобная ўвага надаецца ўзаемадзеянню парламентарыяў у рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый.
Пад кіраўніцтвам В.М. Семянякі адбыліся пасяджэнні Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеі краін – удзельніц СНД па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання. Ён прымаў удзел у выязным пасяджэнні Пастаяннай камісіі МПА СНД і Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Тэорыя і практыка выбарчага працэсу” ў Зеленагорску (Расійская Федэрацыя) у маі, у X Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі – у чэрвені (г. Уфа), у пленарным пасяджэнні Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД – у лістападзе 2023 года (г. Бішкек).
У верасні 2023 года Гродзенская вобласць прыняла ўдзельнікаў выязнога пасяджэння пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД. Адным з пунктаў праграмы пасяджэння быў “круглы стол”, прысвечаны тэме зберажэння і развіцця рускай мовы ў краінах СНД, мадэратарам якога выступіў Валянцін Міхайлавіч.
Справаздачы парламентарыя, інфармацыя аб дзейнасці і мерапрыемствах, у якіх ён прымае ўдзел, размешчаны на сайце дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М. Семянякі. Работа дэпутата была асветлена сродкамі масавай інфармацыі ў 107 артыкулах, выступленнях на тэлебачанні і каментарыях, сярод якіх: “В Гродно обсудили вопросы цифровой безопасности и электорального суверенитета”, “25-й визит россиян в 2023 году! В Беларуси делегация Нижегородской области – о чем договорились?” (Телеканал СТВ), “В преддверии праздников — особое внимание ценам и ассортименту в магазинах” (тэлеканал Беларусь-3), “Один день с депутатом Валентином Семеняко – разбираемся, как устроена работа народных избранников”, “Каким должен быть новый состав Парламента и сами депутаты, учитывая события последних трех лет? (программа “Марков. Ничего личного”, тэлеканал ОНТ), “Тему сохранения и развития русского языка обсудили в Беларуси” (тэлекампанія “МІР”), “Семеняко: обмен опытом между регионами Беларуси и России взаимно полезен” (БелТА), “Специально для “ГП” Валентин Семеняко: “Вынесение вопроса о сносе забора на границе с Беларусью на референдум – это неуклюжая попытка польских властей узаконить уже состоявшийся факт”, “Сельское хозяйство, туризм, культура и молодежная политика. Сотрудничество в каких сферах обсуждают в рамках II Съезда малых городов Гродненской и Нижегородской областей” (“ГРОДЗЕНСКАЯ ПРАЎДА”), “Аргументированно и открыто. Депутат Валентин Семеняко – об интервью Президента Беларуси украинской журналистке”, “Валентин Семеняко: “Основная задача депутата – получить обратную связь от своих избирателей” (“ПРАЦА”), “Насыщенный день парламентария на Слонимщине: встреча с избирателями и посещение строящихся объектов”, “Выслушать и помочь в решении проблем – главный принцип работы депутата” (“СЛОНІМСКІ ВЕСНІК”) і інш.
Больш падрабязна з інфармацыяй аб дзейнасці дэпутата і выніковай справаздачай можна азнаёміцца на яго персанальным сайце http://semenyako.house.gov.by/ru.