З мэтай папулярызацыі беларускай мовы,  літаратуры і культуры ў ДАУ “Сярэдняя школа № 8 г.Слоніма”  была арганізавана  сустрэча з беларускім  пісьменнікам, педагогам, драматургам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксеем  Мікалаевічам  Якімовічам.

На сустрэчы вучні 4-х класаў даведаліся пра тое, як нараджаюцца новыя творы, як выходзяць у свет і  даходзяць да юнага чытача кнігі, што па п’есах  пісьменніка ставяцца спектаклі  ў тэатрах. Вучні з вялікай цікавасцю слухалі выступленне пісьменніка. Асабліва спадабаліся ім новыя арыгінальныя вершы Аляксея Якімовіча. Рабятам была прадстаўлена  магчымасць прыняць удзел у падборы рыфмаў да вершаваных твораў.

Сустрэча прайшла ў цёплай,  добразычлівай  абстаноўцы. Удзячныя вучні падаравалі пісьменніку песні, якія прагучалі на роднай беларускай мове.

Поделиться
Перейти к содержимому