24 кастрычніка 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” прайшла сумесная для вучняў 8-11 класаў інфармацыйная гадзіна “Я – выбаршчык” у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” (“Школа Актыўнага Грамадзяніна”).
Ганаровымі гасцямі былі старшыня Жыровіцкага сельскага выканаўчага камітэта Нагула Дзмітрый Віктаравіч і начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Слонімскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Шундрык Сяргей Аркадзьевіч.
Яны прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў першага інфармацыйнага блока “Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”, а таксама ўручылі сямі вучням дзявятага класа білеты членаў БРСМ.
Пытанне другога інфармацыйнага блока “Маладзёжны парламентарызм” асвяціла вучаніца 10 класа, Равінская Юлія, якая з’яўляецца членам Маладзёжнага парламента пры Слонімскім раённым Савеце дэпутатаў.
Серафімчык Паліна, член аб’яднання па інтарэсах “Юны журналіст”