Міжнародны дзень абароны дзяцей – гэта не толькі адзін з самых радасных святаў для дзятвы, але і напамінак дарослым пра тое, што дзеці маюць патрэбу ў іх пастаянным клопаце і абароне, што дарослыя нясуць адказнасць за лёс нашай будучыні, справядлівай і паспяховай будучыні.
Традыцыйна летні аздараўленчы перыяд у нашай установе дашкольнай адукацыі пачынаецца з святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей. Шэраг цік авых мерапрыемстваў захапіў нашых выхаванцаў: выстава дзіцячых работ “Мы такія розныя, але найлепшыя сябры”, конкурс малюнкаў на асфальце “Краіна дзяцінства”, пасадка кветак, забава “У гасцях у казкі”, танцавальная праграма “Дыска-хвілінка”.
Дзеці – наша будучыня! Клапаціцца пра іх кожны дзень, кожную гадзіну і кожную хвіліну – вось дэвіз педагогаў нашай установы дашкольнай адукацыі.
Наталля КУЛАК