Шануй і вывучай свой родны край! Пад такім дэвізам прайшлі канікулы ў вучняў 4 класа Новадзявяткавіцкай СШ.

Пачалося ўсё з вывучэння абноўленай экспазіцыі школьнага музея “Дыяменты даўніны”. Дзеці з задавальненнем і ахвотай выслухалі аповед  Ракуць Таццяны Пятроўны аб гісторыі сям’і Слізняў, аб іх радаводзе, жыцці, багатай бібліятэцы і многім іншым. Змаглі вучні ў дробязях разгледзець макет палаца Слізняў.

Практычна праз некалькі дзён чацвёртакаласнікі адпрвіліся ў музейны комплекс Мір.Колькі тут цікавага  ўбачылі і даведаліся дзеці! Колькі новых уражанняў атрымалі яны!Экскурсія праходзіла ў сяброўскай гутарцы дзяцей і экскурсавода. Вучні расказалі аб палацы Слізняў і ўважліва разгледзелімакет Мірсказа замка, знайшлі падабенства і адрозненне. Зацікавіліся дзеці і легендамі, якімі багаты замак і яго ваколіцы. Падарожжа ў мінулае было цікавым і карысным усім.

І вось зноў вандроўка ўжо ў  г.Слонім. Вучні наведалі музей СШ№4. Больш за гадзінудзеці ўважліва слухалі аб гісторыі горада, раёна і і славутых земляках. Экскурсавод Аліна Канстанцінаўназ захапленнем расказалааб гераічным мінулым Слонімшчыны, аб подзвігах дзяцей вайны. Гэта тэма асабліва ўразіла вучняў, узнікла шмат пытанняў, на якія экскурсавод адказала вельмі змястоўна.

У гэты ж дзень, нягледзячы на пахмурнае надвор’е, вучні здзейснілі экскурсію па Слонімуі ўбачылі новы гістарычны куток горада – сквер, дзе станавілі бюст Міхалу Казіміру Агінскаму. Аб гэтым знакамітым і таленавітым чалавеку вучні чулі пад час экскурсіі ў музеі СШ№4. Столькі ўражанняў было ў гэты дзень!

Вось так цікава і карысна прайшлі канікулы ў чацвёртакласнікаў.

Лысая Н,С., настаўнік пачатковых класаў Новадзявяткавіцкай СШ

Поделиться
Перейти к содержимому