“Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае “з намі Бог”.”
(Мц.1,24)
У свята Божага Нараджэння мы зноў перажываем таямніцу Божага Нараджэння, якое нясе свету збаўленне, а ўсім людзям – радасць і супакой. Станем з пастухамі перад стаенкай, каб разам з Марыяй сустрэць чаканага народамі Адкупіцеля чалавека. А ў нованароджаным Дзіцяці, спавітым пакладзеным у яслі, прывітаем Бога, які прыходзіць, каб наведаць нас і накіраваць нашы крокі на шлях спакою, якога патрабуе Сучасны Свет.
Звяртаюся да ўсіх вас з сардэчнымі святочнымі пажаданнямі. Няхай Дзіця, народжанае ў Бэтлееме, асвятляе і напаўняе нашыя сэрцы надзеяй і спакоем, вернасцю і міласэрнасцю, каб мы заставаліся ў Яго любові. Няхай Нованароджаны Езус благаславіць усе добрыя натхненні ў Новым 2024 годзе.

О. Юрый Катовіч, пробашч парафіі св. Андрэя Апостала.

Поделиться
Перейти к содержимому