У гэтым годзе вучні 8 “А” класа далучыліся да інфармацыйна-адукацыйнага кірунку ШАГ – Школа Актыўнага Грамадзяніна. Пачатак паклаў інфармацыйна-інтэлектуальны марафон “ААН – 75 гадоў: гісторыя, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН”.
Вучні праз загадкі, сказы-пытанні, урыўкі з песень і казак нагадалі пра правы чалавека, гісторыю стварэння арганізацыі, якая пачала сваю дзейнасць пасля Першай сусветнай вайны з мэтай падтрымкі і ўмацавання міру і бяспекі, развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Дзякуючы паведамленням і прэзентацыі, якія былі падрыхтаваны да мерапрыемства, вучні даведаліся пра ААН як цэнтр вырашэння такіх праблем чалавецтва, як абарона правоў чалавека, ахова навакольнага асяроддзя, барацьба з хваробамі, тэрарызмам і іншымі. З гонарам расказвалі васьмікласнікі пра ініцыятыву і ўклад у дзейнасць ААН нашай рэспублікі ў пабудове лепшай будучыні. Тым больш, што ў 2020 годзе ААН святкуе 75-ю гадавіну свайго стварэння.
У канцы сустрэчы праспявалі разам песню “Сонечны круг.” На занятках вучні яшчэ раз усвядомілі сваю грамадзянскую актыўнасць і зразумелі, што ШАГ – для іх.
Зоя Карповіч, класны кіраўнік 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Слоніма”