Лепшы падарунак ад цяперашняга пакалення нашчадкам — гэта светлая і квітнеючая будучыня. Таму ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі 16 красавіка 2022 года калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна” сумесна з вучнямі пасадзілі яблыневы сад “Сад Надзеі”.
Атмасфера на суботніку панавала радасная, праца ішла бадзёра і шпарка. І праз некалькі гадзін яблыневы сад у колькасці 65 дрэў быў пасаджаны.
Для кожнага чалавека, які шчыра любіць сваю радзіму, сваіх родных і блізкіх, вялікая радасць зрабіць штосьці важнае дзеля іх карысці. Гэта ж так проста — прыбрацца на зямлі, пасадзіць дрэва. Сумесная праца калектыву і вучняў дасць добрыя плады і будзе радаваць і дзетак, і жыхароў аг.Васілевічы. Бо яблыневы сад — гэта сімвал надзеі, квітнеючага жыцця.
Настаўнік беларускай мовы Н.Г.Жураўлевіч
і літараруры ДУА “Парэцкая базава
я школа Слонімскага раёна”