Дарагія браты і сестры!

Нараджэнне – той самы час, каб раздзяліць радасць з блізкімі, адзінокімі і тымі, каму патрэбна наша дапамога. Падзяляючы з вамі святочную радасць, жадаю, каб Бэтлеемская зорка асвяціла вас і вашы сем‘і сваім святлом, абагрэла сваім цяплом і напоўніла вашы душы праўдзівай радасцю. Няхай Маленькае Дзіцятка Езус і Яго любоў, з якой Ён прыходзіць у гэты свет, прынясе ласку і спакой, вытра слёзы, суцешыць крыўды, здзейсніць жаданні. Дзелячыся аплаткам разам з вамі, ад шчырага сэрца ўсіх благаслаўляю на свята Божага Нараджэння і на ўвесь надыходзячы 2019 год.

Шчаслівага Божага Нараджэння!

Пробашч парафіі Св. Андрэя а. Віталь Юркевіч

Поделиться
Перейти к содержимому