З 10 ліпеня мыжывем пад мірным небам. Але рэха даўно прашэдшай вайны і па сёнішні дзень даносіцца да нас. У рукі музейных супрацоўнікаў пападаюць нямыя сведкі былых падзей.
У 2020 годзе жыхарка горада Слоніма Герка Надзея Мікалаеўна прынесла больш за 30 экспанатаў ў краязнаўчы музей: фотаздымкі, узнагароды, асабістыя рэчы і ўнікальныя дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны свайго бацькі – Цітко Мікалая Сцяпанавіча, які дайшоў да Берліна.
Цітко Мікалай Сцяпанавіч нарадзіўся 21 мая 1921 года ў вёсцы Шылавічы Слонімскага раёна. Бацькі яго былі простымі сялянамі. Па нацыянальнасці – беларусы. Мікалай Сцяпанавіч скончыў 4 класы польскай школы. У часы Вялікай Айчынай вайны быў партызанам брыгады імя Ракасоўскага с 1942 па 1944 гады. Пасля вызвалення Слонімшчыны – мабілізаваны ў дзеючую армію. Дайшоў да Берліна. Пад канец вайны быў кантужаны, доўга лячыўся ў Берлінскім шпіталі. Пасля лячэння ў шпіталі быў камісаваны з арміі па хваробе, атрымаў інваліднасць і Мікалай Сцяпанавіч вярнуўся дахаты.
Цітко Мікалай Сцяпанавіч быў узнагароджаны медалямі “За ўзяцце Берліна” і “За ўзяцце Кёнігзберга”. У мірны час працаваў на вапнавым заводзе, а потым працаваў у саўгасе Шылавічы, у калгасе Маладая Гвардыя разам з жонкай. Мікалай Сцяпанавіч меў 4 дачкі, 9 унукаў і 14 праўнукаў. З 26 жніўня 2001 года Мікалая Сцяпанавіча, на жаль, з намі няма…
Экспантаты Цітко М.С. назаўсёды застануцца як памяць аб яго гераічным прошлым у фондах музея і будуць выкарыстоўвацца на выстаўках, прысвечаных да падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Галоўны захавальнік фондаў музея Наталля Руднева