Расклад набажэнстваў у парафіях Слонімшчыны, якія адбудуцца на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых. Падчас гэтых дзён, згодна з касцёльнай традыцыяй, вернікі спяшаюцца наведаць могілкі, а таксама папрысутнічаць на святой Імшы, каб маліцца ў інтэнцыі родных і блізкіх людзей, якія ўжо адышлі з гэтага жыцця.
1 лістапада ў 15.00 – Чырвоных партызан – Лабазоўка (новыя могілкі)
2 лістапада ў 15.00 – Лабазоўка (старыя могілкі)
5 лістапада – Альбярцін (працэсія пачнецца пасля заканчэння св. Імшы ў 9.00)
5 лістапада ў 12.00 – Ісаевічы, Дзераўная
5 лістапада ў 10.00 – Ружанская
6 лістапада ў 15.00 – Чапялёва
У праваслаўных першая субота лістапада (у гэтым годзе 5 чысла) пазначана як Дзмітрыеўская бацькоўская. Гэта адзін з тых дзён, калі ўся Царква саборна, шаноўна і з любоўю, малітвенна ўспамінае ўсіх «ад веку спачылых». Расклад набажэнстваў на могилках:
5 лістапада ў 10:00 Ружанская і Чапялёва, 12.00 – Чырвоных партызан.
Служба інфармацыі “СВ”