Рарытэтныя выданні Агінскага, дакументальныя матэрыялы і рэдкія кнігі паказалі на выставе ў Слоніме

Яшчэ адным цікавым мерапрыемствам на Дне беларускага пісьменства стала выстаўка “Слонім і наваколле”, прысвечаная Году малой радзімы і вядомым людзям Слонімшчыны.

Умоўна экспазіцыя падзелена тры вялікія раздзелы, кожны з якіх багаты цікавымі звесткамі і экспанатамі: “З гісторыі Слоніма”, “Выбітныя постаці ў гісторыі Слоніма”, “Славутасці слонімскага наваколля”.
IMG_6364.JPG
IMG_6359.JPG
На выставе сабраны акадэмічныя, навуковыя, навукова-папулярныя, літаратурна-мастацкія, біяграфічныя выданні, турыстычныя даведнікі і карты пра старажытны Слонім, яго вядомых асоб і іх сядзібы, што маюць надзвычай багатую і насычаную значнымі падзеямі гісторыю, безліч легенд і таямніц.
IMG_6382.JPG
IMG_6370.JPG
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, выдадзеныя ў Слоніме, асобнікі з мясцовых кнігазбораў, выданні і дакументальныя матэрыялы, звязаныя з гісторыяй краю і яго знакамітымі ўражэнцамі. Да прыкладу, сярод экспанатаў знаходзіцца выданне Іпацьеўскага летапісу, у якім упершыню ўзгадваецца Слонім, і на сёняшні дзень з’яўляецца афіцыйнай падставай да кропкі адліку ўзроста Слоніма. Прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя Льву Сапегу, лёс якога непрырыўна звязаны з Слонімам, вядомаму дзеячу Міхаілу Казіміру Агінскаму. Шэраг выданняў належаць нястомнаму даследчыку Слонімшчыны Сяргею Чыгрыну, які распавядае пра гісторыю і культуру Слоніма, адметнасці наваколля і пра людзей, што нарадзіліся на слонімскай зямлі.
Цэнтр экспазіцыі займае выстава рэдкіх і каштоўных кніг па гісторыі Слонімшчыны, якая прысвечана знакавым старонкам гісторыі кніжнай культуры Слонімскага краю.
IMG_6367.JPG
IMG_6368.JPG
Сярод найбольш каштоўных эксапанатаў – выданне друкарні Міхаіла Казіміра Агінскага 1778 года “Кніжка для дзяцей, або ўяўленне пра рэчы, якія дзеці павінны вывучаць”, твор аб Жыровіцкім абразе Маці Божай гісторыка Ігната Кульчынскага 1732 года, асобнікі з уладальніцкімі пазнакамі бібліятэк каталіцкай абшчыны “Аб’яднанне бездакорных сёстраў у Слоніме” і краязнаўцы Язэпа Стаброўскага. Таксама сярод найцікавейшых рарытэтных матэрыялаў варта адзначыць шэраг экспанатаў, прысвечаных дзеячу беларускай культуры, бібліятэкару Яўгену Хлябцэвічу, які нарадзіўся на Слонімшчыне і з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 135 год.
Выстава ўжо ў першы дзень працы сабрала вакол сябе шмат зацікаўленых гледачоў, якія з вялікім захапленнем наведалі экспазіцыю і мелі мажлівасць разгледзець прадстаўленыя рарытэтныя экспанаты.
IMG_6371.JPG
IMG_6372.JPG

 

Поделиться
Перейти к содержимому