Калечыц, А. Г.  Мезалітычныя помнікі Беларусі / А. Г. Калечыц,  А. У. Коласаў; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Цэнтр  першабытнай археалогіі. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 368,[ 1] c.

Кніга абагульняе звесткі аб мезалітычных помніках Беларусі, якія характарызуюць раннегалацэнавы этап асваення чалавекам тэрыторыі нашай краіны – 10-6 тыс. гадоў таму. Ідэнтыфікаваны матэрыялы шэрага культур: пясочнароўскай, кундскай, бутаўскай, кудла- еўскай, яніславіцкай, помнікаў нарачанскага тыпу. Асноўную частку кнігі складае каталог мезалітычных помнікаў і месцазнаходжанняў, які ўтрымлівае звесткі аб 704 пунктах.

Выданне прызначана для археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ.

 

 

 

Крашевский, Ю. И. Кунигас: роман / Ю. И. Крашевский. Минск : Беларуская навука, 2019. – 307, [2] с. (Исторический роман)

Роман «Кунигас» всемирно известного польского писателя Ю. И. Крашевского посвящён одной из трагических и героических страниц истории ВКЛ первой половины XIV в. – борьбе литовцев с рыцарями Тевтонского ордена под Пилленами (Пиленай) в 1336 г. В центре романа увлекательная история жизни молодого литовского князя Маргера, волею судьбы еще ребенком оказавшегося в замке крестоносцев Мариенбурге. В книге использованы иллюстрации М. Э. Андриолли из оригинального издания на польском языке (Варшава, 1882 г.).

Книга рассчитана на широкий круг читателей.

 

Мазго, У. М. Хутка стану чэмпіёнам: вершы, скорагаворкі, каламбуры /  Уладзімір Мазго;  малюнкі Уладзіміра Сытчанкі. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. –  46, [1] с. – (Беларускія пісьменнікі – дзецям).

Кніга беларускага паэта Уладзіміра Мазго «Хутка стану чэмпіёнам» прысвечана спорту і жаданню перамог, каманднаму духу і радасці сяброўства. Акрамя таго, у зборнік увайшлі незвычайныя забаўляльныя вершы, у якіх рэальнае пераплятаецца з камічна-фантастычным. З дапамогай яркіх вобразаў і гульні слоў аўтар па-мастацку абыгрывае штодзённыя жыццёвыя сітуацыі, ператвараючы іх у займальныя і нетыповыя. У кнізе таксама змешчаны арыгінальныя скорагаворкі і смешныя каламбуры пісьменніка, якія дапамогуць весела правесці час.

 

Чыгрын, С. М.    Цяпло Жыровіцкай святыні / Сяргей Чыгрын. Мінск : Беларусь, 2020. – 109, [2] с.

Штогод 20 мая ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай іконы Божай Маці.Пяцісотгадовая гісторыя Жыровіцкай святыні пачалася ў той дзень, калі, паводле легенды, у далёкім XV стагоддзі хлопчыкі-пастушкі ўбачылі на дзікай грушы яркае ззянне невялічкай іконкі. Што здарылася далей, чытач даведаецца ў адпаведных нарысах кнігі. Дагэтуль перадаюцца таксама паданні пра дзівосныя вылячэнні людзей, як цялесныя, так і духоўныя. Аўтар распавядае пра духоўную сувязь ураджэнцаў і жыхароў Слонімшчыны з Жыровіцкай святыняй.

 

Якімовіч, А. М.   Карп у футры : [апавяданні, вершы,прыпеўкі] / Аляксей Якімовіч. Мінск : Беларусь,2021.166, [1] с.

Кнігу беларускага пісьменніка і навукоўца Аляксея Якімовіча адкрываюць апавяданні, у абсалютнай большасці дэтэктыўныя. Экстрэмальныя сітуацыі, захапляльныя прыгоды і неардынарныя сюжэты – так можна ахарактарызаваць гэтыя творы, дзе галоўнымі героямі выступаюць сучасныя падлеткі і дарослыя.

Таксама ў кнігу ўвайшлі лірыка і «антывірусныя» прыпеўкі. Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.

 

Філіял «Гарадская бібліятэка №4»
Наш адрас:г. Слонім, Косаўскі тракт, 100
Час працы: 10.00-19:00; тэлефон: 8(01562)2 -39 – 38

Калюта Елена Ивановна, библиотекарь филиала “Городская библиотека №4”

Поделиться
Перейти к содержимому