Паважаныя жыхары Слонімшчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём вызвалення Слоніма ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Час ўсё далей аддзяляе нас ад тых драматычных падзей, калі 79 гадоў таму, 10 ліпеня 1944 года, савецкія войскі, змятаючы жорсткае супраціўленне ворага, вызвалілі Слонім ад фашысцкай акупацыі. Але памяць аб суайчынніках, якія аддалі сваё жыццё за свабоду роднай зямлі, жыве ў нашых сэрцах бязмерная падзякай героям Вялікай Айчыннай вайны, самаадданым працаўнікам тылу, пасляваеннаму пакаленню, узняўшаму з руін Слонімскую зямлю!

Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны, працаўнікі тылу, за ратны і працоўны подзвіг, за мужнасць і вытрымку, за тое, што і сёння вы побач з намі, удзельнічаеце ў грамадскім жыцці, у патрыятычным і грамадзянскім выхаванні падрастаючага пакалення!

Жадаю ўсім жыхарам Слонімскага раёна моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, дастатку і дабрабыту ў сем’ях!

Валянцін Міхайлавіч Семяняка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Поделиться
Перейти к содержимому