Сярод шэрагу правоў, якімі валодае кожны беларус, ёсць вартае асаблівай увагі – выбарчае. І хоць права аддаць свой голас пачынае сваю сілу толькі з 18-гадовага ўзросту, рыхтавацца да гэтага трэба пачынаць з узросту навучэнца. Такія думкі асабліва актуальныя, бо напярэдадні выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Як разабрацца ў такой няпростай прававой інфармацыі? Каб знайсці адказ на пастаўленае пытанне, у Новадзявяткавіцкай СШ былі наладжаны інфармацыйныя гадзіны-сустрэчы, госцем якіх быў дэпутат раённага Савета дэпутатаў Блізнюк Дзмітрый Аляксандравіч. Навучэнцам ІІ ступені быў прапанаваны фармат “пыталі-адказваем”, а для старшакласнікаў інфармацыйная гадзіна прайшла ў форме прэс-туру па старонках рэспубліканскіх СМІ.

Свой багаж ведаў адносна выбарчых правоў вучні пэўна папоўнілі. Цяпер і яны ведаюць, як гэта важна і адказна – зрабіць правільны выбар. А час бяжыць імкліва – хутка і яны папоўняць рады свядомых беларусаў-выбаршчыкаў.

Вольга Блізнюк, педагог, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 8 класа Новадзявяткавіцкай СШ

Поделиться
Перейти к содержимому