Закрочыў ШАГ (“Школа Актыўнага Грамадзяніна”) у новым навучальным годзе ў Новадзяткавіцкай сярэдняй школе ў фармаце інтэрактыўнага дыялогу на тэму “Правілы майго Я” паміж навучэнцамі 5-7 класаў і госцем мерапрыемства – Чыгрын Кацярынай Канстанцінаўнай, мастацкім кіраўніком ДУК “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”.
Сустрэча пачалася з таго, што вучням прапанавалася па фотакалажы адгадаць, хто з’яўляецца госцем мерапрыемства: яе прафесія, пасада, якую школу закончыла і т.д. Адказы былі самыя розныя. Кім толькі не называлі Кацярыну Канстанцінаўну: ад выхавацеля да дэпутата. Аднак фон школы фотакалажа даў магчымасць дзецям беспамылкова вызначыць, што госць – выпускніца нашай школы. Нягледзячы на тое, што свае школьныя і ўніверсітэцкія экзамены Кацярына Канстанцінаўна ўжо даўно здала, ёй прыйшлося ўспомніць хвалюючыя моманты іспытаў, бо сустрэча праходзіла ў фармаце інтэрактыўнага дыялогу, памочнікам якому былі “білеты”, на пытанні якіх і прыйшлося адказваць госцю. На самыя няпростыя пытанні Кацярына Канстанцінаўна адказвала шчыра і праўдзіва, што неаднаразова пацвярджалася прысутнасцю слёз у вачах госця, бо прыходзілася ёй раскрываць сваё Я і ў іпастасі прафесіянала, і колішняй вучаніцы, і проста жанчыны. У кожнага правілы свае, але, як дзялілася Кацярына Канстанцінаўна, яны не павінны пераходзіць межаў правоў другога чалавека. І аб чым заўсёды варта памятаць: вучыцца, самаўдасканальвацца не позна ніколі, важна толькі не спазніцца.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі абмяняліся сардэчкамі пажаданняў і цёплымі словамі ад сустрэчы.
Вольга Блізнюк, педагог, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 6 класа Новадзявяткавіцкай СШ